Свет44

Зяленскі папрасіў у ЗША крылатыя ракеты Tomahawk — The New York Times

Амерыканская газета The New York Times сцвярджае, спасылаючыся на ананімныя крыніцы, што ў сакрэтнай частцы свайго «плана перамогі» прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папрасіў у ЗША крылатыя ракеты Tomahawk.

Ракета «Тамагаўк» у палёце. Фота: Wikimedia Commons

Па словах суразмоўцы газеты, не названай па імені афіцыйнай асобы, улады ЗША адхілілі гэты запыт як цалкам нерэалістычны як па палітычных меркаваннях, так і па аб'ектыўных прычынах.

Далёкасць дзеяння Tomahawk — 1500 міляў, гэта значыць больш за 2400 км. З тэрыторыі Украіны імі прастрэльвалася б цалкам уся еўрапейская частка Расіі і вялікая тэрыторыя за Уралам, да заходніх раёнаў Омскай вобласці.

Па-першае, ЗША з палітычных меркаванняў не даюць Украіне дазвол біць углыб тэрыторыі нават сваімі тактычнымі ракетамі ATACMS, у якіх далёкасць у шэсць-сем разоў меншая. Па-другое, колькасць патэнцыйных ваенных цэляў у Расеі нашмат перавышае колькасць ракет, якія ЗША тэарэтычна маглі б аддаць, не падрываючы баяздольнасці ўласных узброеных сіл.

Па словах суразмоўцы NYT, «Тамагаўкі», на думку Зяленскага, павінны былі б стаць элементам «няядзернага стрымлівання».

Афіцыйны Кіеў гэтую публікацыю NYT пакуль не каментаваў.

Каментары4

  • Ай
    29.10.2024
    В овальном офисе опять сосцали
  • ●
    29.10.2024
    Мусіць яны ( зша ) соляць ў цебрах гэтыя індэйскія тапары . Чакаюць ядэрнай зімы )))
  • 1
    29.10.2024
    Падтрымліваю, а колькі грошай асабіста вы гатовыя даць на вытворчасць гэтых далёка не танных ракет?

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць