Грамадства55

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіла Згірскага абвінавачваюць у вымагальніцтве і перавышэнні ўлады. Другі фігурант справы — яго сябар.

Міхаіл Згірскі і Іван Кубракоў. Калаж «Нашай Нівы»

Выходзіць на фінішную прамую адна з самых гучных крымінальных спраў года — гісторыя банды налётчыкаў у балаклавах, якія рабавалі дальнабойнікаў па ўсёй Беларусі. Большасць удзельнікаў атрымалі мінімальнае пакаранне, а вось іх кіраўніку, міліцыянеру Міхаілу Згірскаму, найхутчэй, дадуць агромністы тэрмін.

У маі 2024 года сілавікі адрапартавалі аб затрыманні пяці чалавек, якія абкрадалі прыпаркаваныя фуры. Пакуль кіроўца спаў у кабіне, злачынцы ўзломвалі замок грузавога адсека, загружалі свой мікрааўтобус крадзеным таварам і з'язджалі з месца злачынства.

«Яны дзейнічалі ў Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай і Гомельскай абласцях», — паведамляла тады прэс-служба МУС.

«Наша Ніва» тады назвала імя кіраўніка банды — 27-гадовага супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіла Згірскага.

Ён не толькі даводзіў удзельнікам банды інфармацыю пра ход расследаванняў крымінальных спраў па здзейсненых эпізодах і прымаў удзел у планаванні рабаванняў, але і сам удзельнічаў у гэтых налётах. У кватэры Згірскага знайшлі іншую, адрозную ад табельнай, зброю, якая фігуравала ў заявах пацярпелых. А таксама адзенне з арыенціровак і балаклаву.

Пасля гэтага ў Докшыцах змянілі міліцэйскае кіраўніцтва — як дапусцілі сітуацыю?

Але публічна кіраўніцтва МУС тады рашуча абвергла інфармацыю ў незалежных СМІ. Міністр Іван Кубракоў тады выступіў з відэазваротам: маўляў, банда была, але ніякі міліцыянер у яе не ўваходзіў. Пра лёс Міхаіла Згірскага ён, натуральна, прамаўчаў.

Як высветлілася, сілавікі вырашылі выдзеліць справу Згірскага ў асобную вытворчасць — каб не пляміць ведамства.

Тым часам астатніх налётчыкаў паспелі асудзіць. Прысуд атрымаўся шакавальна гуманным. Пакуль інтэрнэт-каментатарам даюць рэальныя тэрміны ў калоніі, чатыром рабаўнікам фур далі… хатнюю хімію. І толькі адзін з іх, рэцыдывіст, атрымаў 4 гады калоніі.

Адметна, што ў іх прысудзе фігуруюць крадзяжы толькі ў Гомельскай і Мінскай абласцях — хоць стартава ім інкрымінавалі прыгоды і ў Брэсцкай, і ў Магілёўскай абласцях.

А 22 лістапада пачалі судзіць Міхаіла Згірскага. У адной клетцы з ім сядзіць сябар дзяцінства — Аляксандр Перапечка.

Пра 27-гадовага Аляксандра Перапечку вядома меней. Адслужыў у войску, жыў у аграгарадку Бярозкі пад Докшыцамі. Напрыканцы 2022 года яго асудзілі за крадзеж да грамадскіх работ. Па нашых звестках, ён планаваў налёты разам са Згірскім і выконваў ролю кіроўцы, які забіраў і вывозіў на продаж нарабаванае.

Злева направа: Міхаіл Згірскі і Аляксандр Перапечка. Фота: Белпол

Згірскаму і Перапечку інкрымінуюць не проста крадзяжы, а значна больш сур'ёзнае абвінавачванне.

Гэта «вымагальніцтва, здзейсненае групай асобаў, або з пагрозай забойствам ці прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, або з мэтай атрымання выгады ў буйным памеры» (ч. 3 арт. 208 КК) — ад 5 да 15 гадоў калоніі.

Таксама ў абвінавачанні (магчыма, толькі ў Згірскага) ёсць «злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» (ч. 2 арт. 424 КК) — ад 2 да 6 гадоў калоніі.

Метадам складання пакарання Згірскі можа атрымаць да 20 гадоў зняволення.

Адметна, што Згірскага і Перапечку — нагадаем, абодва жылі і працавалі ў Докшыцкім раёне, — судзяць у Нясвіжскім раёне.

Што ж яны маглі рабіць пад Нясвіжам? Найхутчэй, іх звязвае з гэтым рэгіёнам толькі тое, што праз яго тэрыторыю праходзіць траса М1 і ёсць стаянка для фур, якія і рабавалі пад кантролем міліцыянера Згірскага.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Вася
    25.11.2024
    Беня , а хто той "кум"? Дый чырвоных зонаў ужо няма.
  • даведка
    25.11.2024
    Оборотни в погонах в белорусской милиции были всегда, но такого уровня грабежей и бандитизма личного состава, как у министра Ивана Кубракова, ещё не знало МВД.
  • Gorliwy Litwin
    26.11.2024
    Адкуль звычайны 27 гадовы лейтэнант у глухой правінцыі мог ведаць пра хаду расследавання ўва ўсіх абласцях РБ? Няйначай ён быў толькі сувязным, а ўвесь бізнэс быў арганізаваны на ўзроўні МУС

    Мянтоўства шчыроўства - эліта Сялянскага Этнасу, вылучаная шляхам натуральнага адбору

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць