Свет1414

Мядзведзеў заявіў пра магчымую акупацыю новых рэгіёнаў суседніх краін

Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў лічыць магчымым з'яўленне ў складзе Расіі новых рэгіёнаў. 

Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: er.ru

На з'ездзе партыі «Адзіная Расія» Мядзведзеў закрануў пытанне развіцця акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый — Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

«Трэба зрабіць так, каб патэнцыял гэтых рэгіёнаў быў рэалізаваны ў поўнай меры. Будзем займацца гэтым у рамках Народнай праграмы, у якую ўключаны раздзел «Развіццё новых рэгіёнаў».

Дарэчы, гэты досвед можа быць запатрабаваны і далей, у выпадку, калі ў складзе нашай краіны яшчэ з'явяцца новыя, але вельмі блізкія нам рэгіёны», — сказаў ён і сарваў апладысменты. 

Што менавіта ён меў на ўвазе, невядома. 

30 верасня 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў дамовы аб далучэнні ўкраінскіх рэгіёнаў да Расіі. Ён заявіў, што жыхары Данбаса, Херсонскай і Запарожскай абласцей «становяцца грамадзянамі РФ назаўжды».

Каментары14

  • Make russia small again.
    15.12.2024
    Make russia small again.
  • Джэт
    15.12.2024
    Вушы яму ад дохлага асла а не іншыя "рэгіоны".
  • Андрусь
    15.12.2024
    Маскоўская Арда ніяк не супакоіцца

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць