Свет1212

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны

Федэральны суддзя ў Сіэтле прыпыніў дзеянне ўказа прэзідэнта ЗША, якім абмяжоўваецца канстытуцыйнае права на грамадзянства па праве нараджэння. Гэты ўказ Дональд Трамп падпісаў 20 студзеня, адразу пасля сваёй інаўгурацыі.

Дональд Трамп. Фота: AP

Дональд Трамп у самы першы свой дзень пры ўладзе прапанаваў новую трактоўку канстытуцыйнага палажэння, якое вызначае, што ўсе дзеці, народжаныя на тэрыторыі ЗША, незалежна ад паходжання, аўтаматычна становяцца грамадзянамі ЗША.

У адміністрацыі новага прэзідэнта палічылі, што гэтая норма не павінна адносіцца да дзяцей іншаземцаў, якія знаходзяцца ў ЗША незаконна альбо нават законна, але на часовай аснове.

Як адзначаюць крытыкі Трампа, новая палітыка супярэчыць канстытуцыйнай папраўцы, прынятай у 1868 годзе. На працягу больш за 100 гадоў гэтая папраўка тлумачылася амерыканскімі судамі на карысць усіх дзяцей, якія нарадзіліся ў ЗША.

У выніку праваабарончыя арганізацыі і ўрады некалькіх гарадоў і штатаў, у якіх пераважаюць дэмакраты, падалі ў федэральныя суды некалькі пазоваў. Першы з іх разгледзеў суддзя Джон Кафенур у Сіэтле (штат Вашынгтон).

Пасяджэнне працягвалася не больш за 25 хвілін. У выніку суддзя часова, на 14 дзён прыпыніў дзеянне ўказа, які павінен быў уступіць у сілу з 19 лютага.

«Я працую ўжо больш за 40 гадоў і не магу прыгадаць ніводнага настолькі ж відавочнага выпадку», — заявіў суддзя падчас слуханняў.

Але ў адміністрацыі Трампа будзе магчымасць аспрэчваць гэтае рашэнне ў судах больш высокай інстанцыі.

Каментары12

  • Барадзед
    24.01.2025
    Хоть бы он беды не наделал. Хотя ему не дадут, в Вашингтоне много специалистов работает.
  • Мх
    24.01.2025
    Значыць хутка разгоніць "Федэральных суддзяў". Памятаем 94-96? "Прэзідэнту перашкаджаюць працаваць"?
  • Мінак
    24.01.2025
    Гэтую папраўку пра аўтаматычнае грамадзянства даўно пара скасаваць. Можа, 160 гадоў таму ў ёй і быў сэнс, але зараз, яна адна з асноўных прычын міграцыйнага крызісу ў штатах.

Цяпер чытаюць

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч40

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп стаў першым за 100 гадоў дзейным прэзідэнтам ЗША, чый партрэт з'явіўся на манеце10

Мінскі школьнік забаўляўся, кідаючы на галовы дзецям пакеты з вадой10

У брэсцкім парку паставілі «цёплую лавачку» як на могілках ФОТАФАКТ9

У вёсцы на Гродзеншчыне можна купіць палову вуліцы за 315 рублёў3

Памёр Андрэй Салаўянаў4

«Выключылася святло — і ўсё адбылося». Новыя сведчанні пра смерць Андрэя Паднябеннага ў калоніі5

Міліцыя назвала імёны людзей, якіх лічыць датычнымі да «Нашага дома» Вольгі Карач2

На вучэннях на Віцебшчыне ловяць людзей з заплечнікамі і джыпы, якія «збіраюцца прарваць мяжу»6

Стральба паміж ГУР і СБУ. Хто стаў прычынай канфлікту?23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч40

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць