Грамадства

Чэргаў на мяжы амаль няма, цэны на білеты зніжаюцца

Навагоднія святы, Каляды — гарачая пара для перавозчыкаў. Цяпер яны пакрысе выдыхаюць, нават зніжаюць цэны на квіткі, піша Onliner.

Ілюстрацыйны здымак

— Навагоднія святы, прызнаемся, для перавозчыкаў і пасажыраў міжнародных рэйсаў выдаліся гарачымі, — дзеліцца ўражаннямі сэрвіс «Атлас». — Чаго хаваць, квіткі часам былі ў дэфіцыце, плюс трэба было набрацца цярпення, каб выстаяць у чэргах на мяжы.

І дадае, маўляў, зараз зусім іншая справа.

— Білеты патаннелі. Шэраг перавозчыкаў — партнёраў «Атласа» не проста «замарозілі» цэны, а істотна знізілі іх. Напрыклад, у Вільню з Мінска зараз можна дабрацца за 100 рублёў. Звычайны кошт яшчэ да Новага года складаў 140 рублёў, — расказваюць у сэрвісе. — Знізілася цана і на польскім напрамку. Напрыклад, білеты да Познані з Мінска каштуюць 160 рублёў (раней 200), з Брэста — 150 рублёў (раней 180), з Гомеля — 180 рублёў (раней 230). Такі ж кошт і зваротнага білета з Познані ў беларускія гарады.

Ну і ажыятаж спаў. Білеты ў наяўнасці, варыянтаў дастаткова.

— Зрэшты, каб гарантаваць паездку па выгаднай цане і ў найбольш зручны час, раім купляць білеты загадзя. Нагадаем, продаж квіткоў на міжнародныя рэйсы адкрываецца за 30 дзён да адпраўлення, — дадалі ў сэрвісе.

Як з чэргамі на мяжы? 

У «Атласе» кажуць, што чэргаў практычна няма. Гаворка менавіта пра аўтобусныя чэргі.

— На польскім напрамку аўтобус у сярэднім затрачвае на перасячэнне мяжы ў залежнасці ад сітуацыі ад 3 да 6 гадзін, а на мяжы з Літвой укладваецца ў сярэднім у 2-3 гадзіны, — сцвярджаюць там.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць