Грамадства22

Маладую мінчанку, якая займалася альтэрнатыўнай медыцынай, асудзілі па трох палітычных артыкулах. Імаверная прычына — каментары ў тэлеграме

Суд над Карынай Маліноўскай скончыўся 24 лютага 2025 года, але інфармацыя пра яе асобу стала вядомая толькі цяпер. Дзяўчыне магло пагражаць да 12 гадоў калоніі. Дома яе чакаюць двое дзяцей.

Карына Маліноўская. Фота з яе старонкі Укантакце

Карыне Маліноўскай 32 гады. Яна родам з Барысава. У ёй двое непаўналетніх дзяцей.

Пасля школы Карына пераехала з Барысава ў Мінск, каб вучыцца на цырульніцу ў прафесійна-тэхнічным ліцэі №4. Мяркуючы па сацсетках, яна завочна вучылася ў жаночым інстытуце «Энвіла», а пасля яго ліквідацыі ў 2012 годзе — на гуманітарна-эканамічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. 

Маліноўская шмат у чым сябе спрабавала — працавала цырульніцай, цікавілася псіхалогіяй, з 2018 па 2022 рабіла ўласны бізнэс па продажы святлодыёднага асвятлення. 

Карына Маліноўская. Фота з яе старонкі Укантакце

А некалькі гадоў таму Карына захапілася тым, што яна сама называе нутрыцыялогіяй. Праўда, падобна, у рэчаіснасці гэта больш падобна да натурапатыі — альтэрнатыўнай медыцыны, якая верыць, што лячыцца лепш натуральнымі сродкамі.

Апошнія запісы дзяўчыны прысвечаныя менавіта гэтаму кірунку з рэкамендацыямі розных БАДаў і расповедамі пра тое, што лепш есці, а што лепш не есці. Магчыма, на гэтым яна і зарабляла, прадаючы БАДы па сваёй рэферальнай праграме — гэта від сеткавага маркетынгу.

Скрыншот з інстаграма Карыны

Карыну Маліноўскую затрымалі ў сакавіку 2024 года. Суд над ёй пачаўся восенню 2024-га і скончыўся 24 лютага 2025 года. Карыну вінавацілі па трох артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «удзел у пратэстах» (ч. 1 арт. 342 КК) і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК).

Мы не ведаем, у чым дакладна прычына, але падазраем, што ў каментарах у тэлеграме. Справа ў тым, што ў яе быў стары акаўнт, зарэгістраваны на яе ўласны нумар, з яе асабістым фота.

Калі яна пакідала з яго каментары з першапачаткова неабароненага акаўнта, абараніцца, на жаль, фактычна немагчыма. У базах ГУБАЗіК каментары застаюцца назаўжды, нават калі іх выдаліць, і «жорстка» прывязваюцца да нумара тэлефона і асобы.

На практыцы гэта можа працаваць так — чалавека затрымліваюць за нешта адно, пасля прабіваюць па міліцэйскіх базах (ці глядзяць тэлефон) і дадаюць яму яшчэ артыкулы. Пра такія выпадкі распавядалі людзі, якія траплялі пад рэпрэсіі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Жыгуль
    26.02.2025
    Рэжым выпускае аднаго палітзняволенага, а садзіць пяць. Які ў такім разе сэнс з ім дамаўляцца і ісці на саступкі, змякчаць санкцый і г.д.? Гэта не мае сэнсу, у іх уся краіна ў закладніках.
  • Пеця"смотрящий за belzona" Капусцин
    26.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць