Свет22

Сябра Лукашэнкі Додзіка прысудзілі да года турмы ў Босніі і Герцагавіне

Додзіку таксама забаранілі на шэсць гадоў займаць пасаду прэзідэнта Рэспублікі Сербскай.

Міладрад Додзік і Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

Суд Босніі і Герцагавіны прысудзіў прэзідэнта Рэспублікі Сербскай Міларада Додзіка да года турмы. Акрамя таго, палітыку забаранілі займаць пасаду прэзідэнта на тэрмін шэсць гадоў. Гэта рашэнне суда першай інстанцыі, яно можа быць абскарджанае, піша avaz.ba.

Додзіка абвінавацілі ў непадпарадкаванні Вярхоўнаму прадстаўніку па Босніі і Герцагавіне Крыстыяну Шміту. У 2023 годзе Народны сход Рэспублікі Сербскай (гэта частка федэрацыі Босніі і Герцагавіны) прыняў закон, паводле якога рашэнні Вярхоўнага прадстаўніка не будуць публікавацца ў «Афіцыйным весніку». Аднак перад тым, як закон уступіў у сілу, Вярхоўны прадстаўнік Крыстыян Шміт скасаваў яго.

Додзік абвясціў, што ўсё роўна падпіша ўказ аб увядзенні закона ў дзеянне. Тады Шміт унёс змены ў Крымінальны кодэкс Босніі і Герцагавіны, зрабіўшы непадпарадкаванне рашэнням Вярхоўнага прадстаўніка крымінальным злачынствам.

Нягледзячы на гэтыя рашэнні, Додзік усё ж падпісаў указ. Усяго за некалькі месяцаў два кіраўнікі «Афіцыйнага весніка» падалі ў адстаўку, але ўрэшце Мілаш Лукіч, в.а. дырэктара, апублікаваў у ім прынятыя законы. Лукіча ў выніку таксама судзілі, але апраўдалі.

Вярхоўны прадстаўнік па Босніі і Герцагавіне адказвае за рэалізацыю Дэйтанскіх мірных пагадненняў, якія завяршылі вайну. У яго даволі шырокія паўнамоцтвы: вярхоўны прадстаўнік, сярод іншага, можа звальняць любую службовую асобу, забараняць любым асобам удзельнічаць у выбарах, а таксама падпісваць часовыя абавязковыя ўказы ў выпадку, калі ўлады суб'ектаў федэрацыі не могуць дамовіцца.

Па Дэйтанскіх пагадненнях Боснія і Герцагавіна складаецца з двух аўтаномных частак — уласна баснійска-харвацкай федэрацыі і населенай сербамі Рэспублікі Сербскай.

Міларад Додзік кіраваў РС з 2010 па 2018 год, а затым вярнуўся на пасаду прэзідэнта ў 2022 годзе. Ён вядомы сваімі прарасійскімі поглядамі, акрамя таго, у яго цёплыя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам.

Каментары2

  • Filipp
    26.02.2025
    Ёсць памылка ў назве артыкула, правільна пісаць праз дэфіс "Лукашэнкі-Додзіка")
  • бабруйчанін
    26.02.2025
    Увага Камрад АГЛ рф і адвакат Трампа былы мэр Нью Йорка
    Поддержать Додика в сараевском процессе прибыли адвокат Трампа и сербы с портретами Путина
    Зноў збег абставін выпадак

Цяпер чытаюць

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр1

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»18

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр1

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць