Мова4444

У свеце зніжаецца цікаўнасць да рускай мовы, асабліва пасля нападу на Украіну

У 2023 годзе руская мова ўпершыню выпала з дзясяткі самых папулярных для вывучэння, а колькасць яе носьбітаў з кожным годам меншае.

Скульптурная кампазіцыя на Арбаце ў Маскве. Фота: vecteezy.com

Па звестках даведніка па мовах свету Ethnologue на працягу апошніх гадоў руская мова паступова здае свае пазіцыі. Пры агульным росце насельніцтва ў свеце, людзей, якія на ёй размаўляюць, становіцца ўсё менш.

Яшчэ 10—12 гадоў таму яна займала шостае месца сярод самых распаўсюджаных моў свету пасля англійскай, кітайскай, хіндзі, іспанскай і арабскай. У 2022-м была на восьмым. Тады на ёй размаўляла 258 мільёнаў чалавек.

У 2023-м руская мова апусцілася на 9 месца з паказчыкам 255 мільёнаў. Адпаведна апошнім даным, на пачатак 2025 года руская мова застаецца на тым жа месцы, а вось колькасць людзей, якія на ёй размаўляюць, скарацілася да 253 мільёнаў.

Крыніца: ethnologue.com

Па інфармацыі дадатку для вывучэння замежных моў Duolingo, які з'яўляецца лідарам па спампоўваннях у свеце ў сваёй катэгорыі, у 2023 годзе расейская мова ўпершыню за апошнія гады выпала з топ-10 самых папулярных, саступіўшы партугальскай.

Як піша расійскае выданне «Коммерсант», эксперты звязваюць зніжэнне колькасці людзей, якія размаўляюць па-расейску з дэмаграфічным спадам у Расіі і змяншэннем яе папулярнасці за мяжою, у тым ліку (за некаторым выключэннем) у краінах СНД.

Тэндэнцыю на страту пазіцый рускай мовы на сваёй платформе эксперты Duolingo тлумачаць часткова ростам турыстычнай прывабнасці Партугаліі і партугаламоўнай Бразіліі, а таксама часткова палітычнымі прычынамі.

Так у 2022 годзе пасля пачатку вайны ва Украіне, назіраўся істотны рост цікаўнасці да ўкраінскай мовы. Напрыклад, у такіх краінах, як Германія, Польшча і Нідэрланды, колькасць людзей, якія яе вывучаюць, вырасла ў 16 разоў.

Крыніца: blog.duolingo.com

Даследаванне «Становішча рускай мовы ў сістэмах адукацыі замежных краін», праведзенае Міжнароднай асацыяцыяй выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры сумесна з Вышэйшай школай эканомікі, пацвярджае, што разам з дэмаграфічнымі фактарамі значную ролю адыгрываюць і палітычныя абставіны.

Паводле апытання, праведзенага сярод 68 замежных экспертаў з 28 краін і 332 выкладчыкаў рускай мовы з 50 краін, адной з прычын зніжэння цікавасці да вывучэння рускай у іх краінах з'яўляецца негатыўная грамадская думка, якая падмацоўваецца крытычнымі публікацыямі ў прэсе.

Крыніца: ru.mapryal.org

Зніжэнне цікавасці да рускай адзначыла палова апытаных экспертаў (50%) і практычна два з пяці выкладчыкаў (38,2%).

Зразумела, што сітуацыя з рускай мовай адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёна. Найбольш моцныя пазіцыі яна захоўвае ў краінах СНД, некаторыя з якіх надалі ёй афіцыйны статус.

Крыніца: ethnologue.com. Для Латвіі звесткі Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення краіны.

На становішча з рускай мовай у краінах Усходняй Еўропы, дзе пражывае значная рускамоўная дыяспара, негатыўна ўплываюць палітычныя фактары.

А вось на Блізкім Усходзе цікавасць да рускай мовы расце разам з умацаваннем дзелавых сувязяў. Афрыку эксперты называюць перспектыўным рэгіёнам, хоць там, як і на Блізкім Усходзе, асноўнай перашкодай можа стаць недахоп выкладчыкаў і сучасных навучальных матэрыялаў.

У расійскім Дзяржаўным інстытуце рускай мовы імя А. С. Пушкіна не лічаць сітуацыю крытычнай. Паводле апошняга даследавання «Індэкс рускай мовы ў свеце», які ацэньвае яе канкурэнтаздольнасць па розных крытэрыях, руская захавала свае пазіцыі. Яна саступае толькі англійскай, іспанскай, кітайскай і французскай мовам, займаючы 4-е месца ў міжнародных арганізацыях, 5-е па колькасці навуковых публікацый у міжнародных навуковых базах даных, 7-е па колькасці СМІ, 2-е па долі сайтаў і 6-е па колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў.

Каментары44

  • Так
    02.03.2025
    У свеце зніжаецца, але не ў Беларусі і сярод беларусаў, нават тых за мяжой, на жаль. Не кажучы ўжо пра Алексіевіч, якая як сваё дзіцё бароніць расейскую мову.
  • Австрия
    02.03.2025
    Мои взрослые дети русского языка не знают. То есть очень плохо. Зато немецкий и английский у них на уровне носителей. Мы с ними говорим по-немецки, который я знаю очень хорошо.
  • Вадя
    02.03.2025
    Это очень спорное утверждение.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы10

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Усе навіны →
Усе навіны

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ12

Джэй Дзі Вэнс: Расія на перамовах па Украіне просіць больш за разумнае. Яна не атрымае тэрыторыі, якія нават не захапіла3

Ціханоўская: Вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблем8

Папа Леў XIV: амерыканскі місіянер у Перу, які крытыкаваў віцэ-прэзідэнта ЗША. Што вядома пра новага Папу2

Біл Гейтс вырашыў раздаць амаль усе свае грошы на працягу найбліжэйшых дваццаці гадоў6

Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі

15 + 15 + 5: Формула атрымання асалоды ад сэксу21

Леў XIV: Бог любіць нас, зло не пераможа1

Хворага амерыканца, які нелегальна заехаў у Беларусь у таварным вагоне, аддалі бацькам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы10

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць