Жыхарку Гродна надурылі пры спробе набыць «свяшчэнную» свечку з Іерусаліма
Паводле інфармацыі Следчага камітэта, 46-гадовая жанчына хацела палепшыць сваё жыццё і вырашыла купіць іерусалімскую свечку праз месенджар WhatsApp. За яе прасілі 800 еўра. А калі «прадавец» паведаміў, што тавар ужо дастаўлены, жанчына пачала шукаць грошы.

Фота ілюстрацыйнае
Крэдыт на гэтую мэту жанчыне не далі, таму яна ў растэрміноўку набыла дарагі тэлефон, адразу прадала яго і атрымала патрэбную суму. Нягледзячы на папярэджанні міліцыі пра магчымасць махлярства, яна пералічыла амаль 2800 рублёў на рахунак зламыснікаў.
Цяпер Следчы камітэт займаецца пошукам махляра і вядзе расследаванне.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары