Грамадства1717

Новыя прызначэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце

Некаторыя імёны былі ўжо вядомыя.

Фота: Аб'яднаны пераходны кабінет

У Аб'яднаны пераходны кабінет пры Ціханоўскай прызначылі новых людзей.

Павел Баркоўскі стаў прадстаўніком па нацыянальным адраджэнні (ён выконваў гэтыя абавязкі пасля сыходу Аліны Коўшык). Ён кандыдат філасофскіх навук, гасцявы прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук.

Яго намеснікамі будуць Ірэна Кацяловіч (намесніца ў пытаннях культуры) і Андрэй Лаўрухін (у пытаннях адукацыі і навукі). Кацяловіч журналістка і кінакрытык, сузаснавальніца Прэміі беларускіх кінакрытыкаў Red Heather і Беларускай незалежнай кінаакадэміі, сябра Міжнароднай федэрацыі кінапрэссы (FIPRESCI) і журы міжнародных фестываляў. Лаўрухін — даследчык і эксперт у сферы адукацыйнай палітыкі, сацыялогіі і філасофіі, дырэктар даследаванняў Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе.

Аліса Рыжычэнка стала прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах.

Яна магістр эканомікі (БДЭУ) і магістр палітычных навук (Венскі ўніверсітэт), спецыялізавалася на пытаннях Еўрааюза, еўрапеізацыі, міжнароднай палітыкі і развіцця. Працавала ў шэрагу фондаў.

Некалькі прызначэнняў былі і ў замежныя прадстаўніцтвы дэмсілаў.

Кіраўніцай Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве замест Генадзя Манько прызначылі Святлану Шаціліну.

Яна мае досвед супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі і дэпутатамі Вярхоўнай Рады, удзельнічала ў акцыях і гуманітарных праектах, каардынавала медыцынскія місіі ў дэакупаваныя рэгіёны, а апошнія гады дапамагала ў працы Місіі ў пытаннях падтрымкі беларусаў.

У Іспаніі кіраўніцай новаадкрытай Місіі будзе Таццяна Марыніч, стваральніца стартап-хаба Imaguru.

Каментары17

  • Бз
    10.08.2025
    Надвор'е менш зьмяняецца.
  • Барадзед
    10.08.2025
    Главное, чтобы не мямли и не болтуны.
  • eprst
    10.08.2025
    навошта?

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць