Мова99

На Смаленшчыне яшчэ жыве беларускае слова

Праведзеная ў жніўні Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі дыялекталагічная экспедыцыя на сучаснае беларуска-расійскае памежжа зафіксавала на Смаленшчыне вялікую колькасць беларусізмаў.

Жыхары Руднянскага раёна Смаленскай вобласці ў народных строях. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: vitprav.by

Пра вынікі жнівеньскай экспедыцыі ў вёскі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці Расіі расказала газеце «Навука» прадстаўніца Інстытута мовазнаўства Вераніка Курцова, заўважыў тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Экспедыцыя, якая прайшла 4—8 жніўня, аб’яднала беларускіх і расійскіх вучоных: разам яны наведалі вёскі Руднянскага і Лёзненскага раёнаў, запісалі гаворку мясцовых доўгажыхароў і ўспаміны пра традыцыйны лад жыцця.

Паводле Курцовай, прысутнасць істотнай колькасці беларускіх слоў у руднянскіх гаворках невыпадковая: гэтую тэрыторыю лінгвісты традыцыйна адносяць да моўнай прасторы, якой былі ўласцівыя беларускія рысы.

Цікава, што і самі жыхары падкрэсліваюць: гавораць яны гэтак жа, як і беларусы па суседстве. Аднак сёння такое маўленне захавалася пераважна сярод старэйшага пакалення.

Асаблівае ўражанне на даследчыкаў зрабіла загадчыца бібліятэкі ў вёсцы Панізоўе Таццяна Цітова. Яна склала «Словарь диалектизмов Понизовского края», другое выданне якога выйшла ў 2025 годзе. У ім сабраныя словы, добра вядомыя жыхарам не толькі памежных раёнаў Віцебшчыны, але і ўсёй Беларусі: надёва (адзенне), кутёнок (сабачаня), наротня (нарочна), шу́хли (пра слотнае надвор’е).

Паводле Курцовай, сабраныя матэрыялы будуць выкарыстаныя ў навуковых публікацыях і хрэстаматыйных выданнях і стануць каштоўным культурна-гістарычным набыткам.

Каментары9

  • Удакладняю
    28.08.2025
    Загаловак зманлівы. Трэба: "яшчэ жыве 10 беларускіх слоў".
    Там трындзец у гэтым сэнсе на самой справе, усё, капец.
  • Літвін
    28.08.2025
    Нашае слова жыве аж Беластоку да Цвяры, ад Коўна да Чарнігава. Але дакладна казаць, дажывае, бо вы сваю мову забілі нават на Радзіме.
  • Жвір
    28.08.2025
    І на Браншчыне беларускае слова жыве. Сам чуў, як кабета клікала некага "пыля-пыля-пыля". Думаю, ці не да мяне яна зьвяртаецца па нешта. Спытаў. Адказала, што кліча пыляняты...

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося29

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім4

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска4

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося29

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць