Нерухомасць44

У Мінску плануюць збудаваць новы праваслаўны храм

У Мінску плануюць пабудаваць новы праваслаўны храм. Ён размесціцца на скрыжаванні вуліц Янкі Брыля і Гурскага ў Маскоўскім раёне.

На гэтым этапе мінчан запрашаюць абмеркаваць архітэктурна-планіровачную канцэпцыю аб’екта. 

Плошча ўчастка, на якім мяркуецца размясціць храм Іаана Кранштацкага, — 0,48 га. З паўночна-заходняга боку да яго прымыкае тэрыторыя з офісным будынкам, з паўночнага — вуліца Гурскага, з паўднёвага — вуліца Янкі Брыля.

Вось як апісваецца архітэктура будынка: архітэктурна-мастацкае рашэнне і аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма грунтуюцца на традыцыях візантыйскага храмавога дойлідства. Формы асноўных архітэктурных элементаў вызначаюцца праваслаўнай традыцыяй і сімволікай.

Замоўцам будаўніцтва выступае прыход храма праведнага Іаана Кранштацкага ў Мінску Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

«Новы храм стане культурным і духоўным цэнтрам Маскоўскага раёна, у прыярытэце якога будзе ажыццяўляцца духоўна-асветніцкая праца па захаванні і развіцці хрысціянскай культуры грамадства, умацаванні праваслаўных традыцый, фарміраванні сярод насельніцтва здаровага ладу жыцця, патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей і моладзі», — гаворыцца ў абгрунтаванні.

Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб’екта «Узвядзенне храма праведнага Іаана Кранштацкага паблізу скрыжавання вул. Янкі Брыля і вул. Гурскага ў г. Мінску» будзе праводзіцца з 20 кастрычніка па 4 лістапада ўключна.

Азнаёміцца з матэрыяламі можна на сайце адміністрацыі Маскоўскага раёна. А заўвагі і прапановы прымаюцца ў пісьмовай форме, у тым ліку па электроннай пошце.

Нагадаем, што ў пачатку вуліцы Гурскага знаходзіцца вядомая пратэстанцкая царква «Божай ласкі» хрысціян веры евангельскай

Каментары4

  • Сталкер
    13.10.2025
    Очередной Пси-излучатель!
  • Аўтакефальна-праваслаўны атэіст
    13.10.2025
    Задзяўблі яны са сваімі Іаанамі Кранштацкімі і Матронамі Маскоўскімі
  • Вольга
    13.10.2025
    Гундзяізацыя акупаванай тэрыторыі працягваецца.

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі15

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

Беларусь выводзяць з ізаляцыі не проста так — Зянон Пазняк пра палітыку Трампа73

Кемлівы і спрытны маладзён двойчы наехаў на агароджу дзеля страхоўкі1

«Гамнет» — шэдэўр, натхнёны гісторыяй жыцця Шэкспіра. І бліскучая ігра акцёрак, якіх мы ведаем па «Чарнобылі»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі15

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць