Вайна66

Выбарам ва Украіне цяпер перашкаджаюць дзве вялікія праблемы

Заява Уладзіміра Зяленскага пра яго гатоўнасць правесці выбары не з’явілася б, калі б не словы Дональда Трампа. У гэтым сэнсе рэакцыя прэзідэнта Украіны была хуткай і максімальна прадметнай: хочаце выбары — няма праблем. Дакладней, ёсць. Дзве, піша ВВС Украіна.

На выбарах у 2019 годзе Уладзімір Зяленскі разгромна перамог прэзідэнта Пятра Парашэнку. Фота: Celestino Arce/NurPhoto via Getty Images

Калі максімальна спрасціць гэты наратыў, правядзенню выбараў ва Украіне цяпер перашкаджаюць дзве праблемы.

Першая — вайна

Штодня на ўкраінскія гарады і вёскі прылятаюць сотні расійскіх дронаў і дзясяткі ракет. У тым жа Кіеве бываюць дні, калі яго жыхары па дзесяць гадзін запар сядзяць без святла. Удары прыпадаюць не толькі на вайсковыя аб’екты і энергетычную інфраструктуру, але і на жылыя шматпавярховікі.

Гэта не самы лепшы момант для правядзення перадвыбарчай агітацыі і арганізацыі галасавання, піша Бі-бі-сі, (асабліва ўлічваючы, што адрасы выбарчых участкаў будуць у адкрытым доступе, і калі б нехта, напрыклад Расія, захацеў з нейкай прычыны сарваць волевыяўленне, яна магла б нанесці ўдары проста па гэтых каардынатах, пасля назваўшы іх вайсковымі аб’ектамі).

Другая — арганізацыйная

Дзейнае ва Украіне выбарчае заканадаўства не дае адказаў, напрыклад, на пытанне, як арганізаваць галасаванне для некалькіх мільёнаў уцекачоў ад вайны, — бо ўжо цяпер зразумела, што ўчасткі ў будынках пасольстваў і консульстваў не змогуць прыняць нават нязначную частку гэтых людзей, калі яны захочуць прагаласаваць.

Або як прагаласуюць сотні тысяч байцоў УСУ на перадавой (не кажучы ўжо пра тое, як забяспечыць іх відавочнае права быць абранымі ў органы ўлады краіны, якую яны абараняюць).

Ёсць яшчэ трэцяя праблема — грошы на гэтыя выбары, але яе пакуль вынесем за дужкі.

Што пазаўчора сказаў Зяленскі? Што ён абсалютна не супраць выбараў.

Ён сказаў, што другое пытанне Кіеў бярэ на сябе. Забароны на правядзенне прэзідэнцкіх выбараў падчас вайны сапраўды няма ў Канстытуцыі Украіны, таму варта адмяніць заканадаўчую забарону на кампанію падчас ваеннага становішча, а таксама заканадаўча разгледзець пытанне галасавання ў «асаблівы перыяд». Гэта задача нетрывіяльная, але калі вельмі трэба — яе можна рэалізаваць, і — наперад. Адпаведныя даручэнні Зяленскі сваёй заявай ужо даў.

Канстытуцыя дакладна забараняе толькі парламенцкія выбары падчас ваеннага становішча, а вось забарона на ўсе астатнія віды выбараў змяшчаецца ў законе пра прававы рэжым ваеннага становішча, які можна змяніць 226 галасамі — як і выбарчае заканадаўства.

А вось вырашыць першую задачу Украіна дакладна не можа.

Што ж, кажа Уладзімір Зяленскі свайму амерыканскаму калегу, калі вам так патрэбныя выбары і мы не супраць — зрабіце іх, калі ласка, рэальнымі.

Зрабіце так, каб удзельнікі выбараў маглі збіраць перадвыбарчыя мітынгі. Каб людзі не баяліся ісці на ўчасткі. Каб члены камісій маглі палічыць аддадзеныя галасы, не баючыся, што працэс падліку сарве «шахед» ці «калібр».

Іншымі словамі, гэта павінна быць пасля пачатку дастаткова працяглага перамір’я, якога настойліва патрабуе апошні год Кіеў і ад якога не менш настойліва адмаўляецца Масква.

Рэзюмуючы: заявай пра выбары Зяленскі проста перакінуў мяч на поле Вашынгтона і пацвердзіў, што ён выбараў не баіцца.

Такі выглядаюць будынкі пасля ўдараў у тылавым Тэрнопалі на захадзе Украіны

Каментары6

  • За Украіну, але супраць Зяленскага
    11.12.2025
    Выбары падчас вайны складана правесці, але Зяленскі ўжо 2 гада перасядзеў і відавочна, чым далей, тым горш з такім кіраўніцтвам у краіне і на вайне справы. Ён не рабіў ніякіх рэформ 3 года перад вайной, не рыхтаваўся па вайны, не рабіў неабходных рэформ падчас вайны, не змагаўся з карупцыяй, а ўзначаліў яе. Калі глядзець на ўсю сітуацыю фактамі, без эмоцый, відавочна такім падыходам гэты урад прывядзе Украіну паступова да паразы ў вайне, таму вельмі неабходна ратацыя цэнтральнай улады.
    Так-та Украіна парламенска-прэзідэнская рэспубліка па Канстытуцыі, а не офісна-прэзідэнская як яе Зермакі арганізавалі. І звальненне Залужнага падчас вайны было больш апасным рашэннем для краіны.
    Патрэбны ўрад "нацыянальнай еднасці"
  • Інагда не да законаў
    11.12.2025
    База, тады выгадна ніколі не спыняць - і валадарыць як Лукашэнка і Пуцін
  • ніякіх
    11.12.2025
    выбараў да ўсталявання новай мяжы быць не можа.
    На акупаваных тэрыторыях выбары немажлівыя. Там пуцін правядзе свае выбары і пасля гэтага новая ўлада як бы стане законнай.
    У франтовай і прыфрантовай паласе выбары немажлівыя праз небяспеку.
    У еўропе выбары немажлівыя (сярод бежанцаў) бо ніхто іх не будзе ладзіць.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў4

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

Акцёра Расэла Брэнда прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах3

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць