Вайна2525

Пуцін: Расія зойме свае гістарычныя тэрыторыі

Прэзідэнт Расіі выступіў сёння на калегіі Мінабароны РФ.

Фота: Contributor / Getty Images

Пуцін зрабіў некалькі заяў. Ён, у прыватнасці, сказаў, што мэты так званай «СВА» — гэта значыць, нападу на Украіну, безумоўна, будуць дасягнутыя, а Расія даможацца, як ён гэта называе, «вызвалення» сваіх гістарычных тэрыторый.

Разам з тым ён сказаў, што Расія заўсёды і да канца імкнулася знайсці дыпламатычныя шляхі вырашэння канфліктаў, але расійскія войскі «ўпэўнена прасоўваюцца наперад і ламaюць супраціў праціўніка», і сёлета «вызваленыя 300 населеных пунктаў».

Таксама Пуцін заявіў, што «Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства да канца года».

Прэзідэнт Расіі зрабіў рэверанс у бок лідара КНДР.

«Дзякуючы Кім Чэн Ыну плячо ў плячо з нашымі салдатамі супраць ворага на Курскім кірунку змагаліся паўночнакарэйскія воіны. КНДР брала ўдзел у складанай працы па размінаванні тэрыторыі», — сказаў ён.

Каментары25

  • народы Дамбаса з аповесці мінулых часоў
    17.12.2025
    Там жа жылі печэнегі і полаўцы?
  • уйловіч
    17.12.2025
    Казачны доўбень
  • Літвін
    17.12.2025
    Калі так, то неабходна вярнуцца да мяжы згодна з Дэулінскім перамір'ем, па якому Масковія клялася ў вечным замірэнні.
    Там, дарэчы бачна й чый Кіеў, і чый Крым, калі каго так моцна цікавіць гэтае пытанне.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць