Свет1717

Салаўёў заклікае пачаць «СВА» ў Арменіі

«Страта Арменіі — гэта гіганцкая праблема. Праблемы ў Цэнтральнай Азіі — вось у гэтым для нас гіганцкія праблемы».

Уладзімір Салаўёў. Скрыншот стрыму

Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў падчас свайго стрыму заявіў, што Расіі трэба перажываць не за Венесуэлу і Сірыю, а за тое, каб блізкае замежжа заставалася пад кантролем.

«Мы не павінны займацца цяпер ні Сірыяй, ні Венесуэлай. Мы не павінны губляць нашых пазіцый. Але самае важнае для нас — наша блізкае замежжа.

Для нас значна больш балюча тое, што адбываецца ў Арменіі, чым тое, што адбываецца ў Венесуэле. Страта Арменіі — гэта гіганцкая праблема. Праблемы ў Цэнтральнай Азіі — вось у гэтым для нас гіганцкія праблемы. І мы павінны вельмі выразна сфармуляваць нашы мэты і задачы. Мы павінны растлумачыць: «гульні скончыліся». Пляваць на міжнароднае права, на міжнародны парадак. Калі нам для нашай нацыянальнай бяспекі неабходна было пачаць «СВА» на тэрыторыі Украіны, то чаму, зыходзячы з тых жа самых меркаванняў, мы не можам пачаць «СВА» і ў іншых месцах нашай зоны ўплыву.

Можа быць, нам неабходна сфармуляваць нашу нацыянальную дактрыну і дакладна сказаць, якая наша зона ўплыву. І ўсё будзе зразумела», — выказаўся Салаўёў 10 студзеня.

Каментары17

  • Торн
    11.01.2026
    Все. Из Украины входят.
  • Санта Бэрримор
    11.01.2026
    Думаю, многие субъекты рашки согласятся начать сво в москве.
  • бабруйчанін
    11.01.2026
    Адказ ад Сіманян Шахназарава..Акапяна Салаўеву был ???

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць