У Мінску пачалі будаваць новыя дамы каля станцыі метро «Пралетарская»
Пачалася забудова квартала ў межах вуліцы Стралковай — Станіслаўскага — Рыбалкі — Судмаліса, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на «Мінскбуд».

Тэрыторыю раней ужо расчысцілі пад новыя аб’екты, знёсшы старыя пабудовы. На гэты момант на ўчастку, дзе ўзвядуць першы дом, забіваюць палі пад яго фундамент.

Жылы аб’ект вышынёй 19 паверхаў будзе складацца з дзвюх секцый і разлічаны на 266 кватэр.
Каля гэтага дома вырасце яшчэ адзін — катлаван ужо падрыхтавалі. Для камфорту жыхароў таксама палепшаць транспартную інфраструктуру.
Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску
Мінскія ўлады патлумачылі, чаму не называюць дакладныя даты адкрыцця новых станцый метро
У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў
На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
Каментары