Грамадства

Нелегальныя мігранты спрабавалі трапіць у Літву з Беларусі праз вадасцёкавую трубу

Двое нелегальных мігрантаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Літву праз трубу пад водапрапускным збудаваннем. Аднак, убачыўшы ў канцы трубы трывалую металічную браму і пачуўшы набліжэнне памежнікаў, яны вярнуліся ў Беларусь, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Фота: vsat.lrv.lt

20 кастрычніка ў першай палове дня супрацоўнікі Кабяльскай памежнай заставы Аранскага памежнага атрада заўважылі праз сістэму відэаназірання двух чалавек, якія набліжаліся з беларускага боку. У гэтым месцы ўсталяваная фізічная загарода для прадухілення нелегальнай міграцыі з Беларусі — ахоўная агароджа з рулонамі канцэрціны.

Меркаваныя парушальнікі падышлі да трубы, праз якую з Беларусі цячэ ручай. Трубу праклалі ў гэтым месцы, каб вада не размывала насып, на якім праходзіць патрульная дарожка памежнікаў і ўсталяваная фізічная загарода.

Труба на літоўскім баку пачынаецца прыкладна за метр ад тэрыторыі Беларусі і мае дыяметр каля 2,8 метра. На яе выхадзе ў Літву паставілі трывалую металічную браму з замком. Яна не дазваляе парушальнікам бесперашкодна выбрацца з трубы на літоўскую тэрыторыю.

Мігранты перайшлі ручай і залезлі ў трубу. Пры сабе яны мелі нажніцы для рэзання металу і, як мяркуецца, збіраліся перарэзаць імі браму. Памежнікі Кабяльскай заставы адразу перадалі інфармацыю пра заўважаных парушальнікаў найбліжэйшым патрульным экіпажам.

У трубе мужчыны прабылі крыху больш за хвіліну. Магчыма, убачыўшы трывалую браму, яны зразумелі, што не змогуць перарэзаць яе сваімі нажніцамі. Акрамя таго, мяркуецца, што яны пачулі набліжэнне пазадарожнікаў літоўскай памежнай службы.

Выбраўшыся з трубы, мужчыны пайшлі назад у Беларусь. Да таго часу на насып над трубой ужо прыбылі патрулі Кабяльскай і суседняй Друскеніцкай памежных застаў.

Памежнікі агледзелі вароты, а для праверкі навакольнай тэрыторыі паднялі службовы дрон. Іншых парушэнняў не выявілі.

Сёлета літоўскія памежнікі не дазволілі 1695 нелегальным мігрантам з Беларусі трапіць у краіну ў недазволеных месцах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50003

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?10

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць