Здарэнні

«Сказаў таварышу: «Плыві на бераг, я сам спраўлюся». Футбаліст, які выратаваў тонучую жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Кірыл Нехін, што гуляе ў клубе другой лігі «Агра-Пелішча», улетку выратаваў чалавека, што тануў. Кірыл адпачываў на пляжы ў Брэсце, калі здарылася гэта гісторыя.

Хлопец без ваганняў кінуўся ў ваду, каб выратаваць чалавека. Ён расказаў у інтэрв'ю Betnews пра абставіны гісторыі.

«Мы сабраліся ноччу кампаніяй на Красным Двары (прыгарад Брэста). Нас было чалавек 15. Пад раніцу мы з некаторымі сябрамі вырашылі пасядзець на лежаках, якія знаходзіліся каля берага. Там мы пазнаёміліся з іншай кампаніяй, якая адпачывала побач. Сядзелі, класна размаўлялі, усё было добра. А потым жанчына з той другой кампаніі вырашыла паплаваць у возеры. Плыве, плыве і сама не заўважыла, як адплыла метраў на 50 ад берага… І я ўжо зразумеў, што сама яна адтуль не выберацца: яе пачало кідаць — галава то пад вадой, то над вадой. І нічога не заставалася, як хутка плыць і ратаваць чалавека. Увогуле не думаў, што калі-небудзь апынуся ў падобнай сітуацыі», — кажа Кірыл.

Кірыл не толькі футбаліст, але і настаўнік фізкультуры ў школе, плаваць навучыўся ў школе. вучылі плаванню ва ўніверсітэце на факультэце фізічнага выхавання. 

Ён кажа, што спачатку паплыў не ён, а яго знаёмы Ігар, які першы гэта ўбачыў.

«Ён па целаскладзе такі худзенькі, і яму самому было цяжка. А следам плыў я. Я Ігару сказаў: «Плыві на бераг, я сам спраўлюся», — зазначыў хлопец.

Ігар зазначае, што сваякі не чакалі ад мяне такога самаадданага ўчынку, але сам сябе героем не адчувае.

Яго каманда «Агра-Пелішча» гуляе ў Камянцы — у другой лізе чэмпіянату Беларусі. Зараз выйшла ў другі этап і спрабуе пазмагацца за павышэнне ў класе.

«Жыхары Камянца [на матчы] прыходзяць, з Брэста людзі прыязджаюць. Плюс сем'і футбалістаў. Калі мы гуляем на штучным полі, то ў сярэднім прыходзіць па 50 чалавек. Калі на натуральным — чалавек 120», — кажа ён.

Асноўная яго праца — настаўнік фізкультуры ў школе.

«Булінгу няма. У мяне ўрокі праходзяць пры дысцыпліне. Дзеці ведаюць, чаго я ад іх хачу, і гэта выконваюць. Усім усё падабаецца. Далёка не ўсе ведаюць, што я гуляў у «Руху», быў капітанам дубля «Дынама» Брэст. Але ёсць і тыя, хто ведае, цікавіцца тым жа ФК «Агра-Пялішча. Пытаюцца парады. Для тых, хто ведае, — напэўна, крута, што я футбаліст», — зазначыў Кірыл.

— Што вучні сказалі, даведаўшыся пра ваш гераічны ўчынак?

— Сказалі: «Кірыл Дзмітрыевіч, вы, вядома, малайчына». Мне прыемна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці16

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»3

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі5

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі3

Пад расійскім Выбаргам загінуў мужчына, які ўдзельнічаў у лясным фестывалі. Кажуць, што ён з Беларусі6

Дырэктара студыі, якая ўстанаўлівала Ігару Туру кухню за 23 тысячы рублёў, арыштавалі за махлярства14

У 22 гады памерла пераможца апошняга конкурсу «Міс Аўстрыя». Яна перанесла 7 аперацый на сэрцы2

У Дзмітрыя Баскава скончыўся тэрмін дыскваліфікацыі, ён збіраецца зноў вяртацца ў хакей4

МУС возьме пад свой кантроль усе дамафоны краіны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці16

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць