Эканоміка

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія

Lardi-Trans — буйная лагістычная платформа, якая звязвае перавозчыкаў і кліентаў. Як Uber, толькі для бізнэсу.

Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia

Заснавалі «Лардзі-Транс» украінцы з Харкава ў 1999 годзе. З 2017 года ў Беларусі працуе прадстаўніцтва — ТАА «ЛардзіБелТранс» у Гомелі. Біржа не спыніла работу з Беларуссю пасля пачатку вайны. 

Беларусы карыстаюцца сайтам «Лардзі-Транс» прыкладна ў два разы часцей, чым сайтам асноўнага канкурэнта ў рэгіёне — расійскай ATI.su. 

Паводле ацэнак сэрвісу Similarweb, за чэрвень—жнівень 2026 года беларускі сайт біржы наведалі каля 467 тысяч разоў, гэта прыкладна 155 тысяч візітаў штомесяц. Амаль усе (99,4%) — з Беларусі.

Але ўжо некалькі дзён як біржа замоваў лягла. На сайце вісіць заглушка, што платформа часова недаступна. 

Не працуе не толькі беларуская версія. На галоўным сайце lardi-trans.com кампанія па-ўкраінску і па-англійску паведамляе, што праца адновіцца 29 верасня, і просіць прабачэння за нязручнасці. Не адкрываюцца і навінавы сайт кампаніі, і польская ды балгарская версіі.

Што менавіта здарылася, Lardi-Trans не тлумачыць. Але можна выказаць здагадку, што гэта звязана з нядаўнімі расійскімі бамбардзіроўкамі. 

З пачатку верасня Расія сістэмна атакуе ўкраінскія дата-цэнтры і вузлы сувязі. Толькі за 23—27 верасня ў Кіеве былі пашкоджаныя «Парковы», дата-цэнтры Etherlink, «Датагруп» і Cosmonova. Без інтэрнэту заставаліся дзясяткі тысяч хатніх гаспадарак, з перабоямі працавалі тэлеканалы.

Паводле еўрапейскага рэестра інтэрнэт-адрасоў RIPE, у кампаніі ёсць уласная сетка ў кіеўскім дата-цэнтры «Воля».

Сувязь гэтага дата-цэнтру з інтэрнэтам абарвалася 23 верасня каля 16:30 па кіеўскім часе. У той дзень Расія двойчы ўдарыла дронамі па кангрэсна-выставачным цэнтры «Паркавы» ў Кіеве, дзе стаіць такое абсталяванне. Тэхнічнымі метадамі можна ўстанавіць, што серверы «Лардзі» дагэтуль не адказваюць. 

На дадзены момант асноўнымі пацярпелымі ад сітуацыі ў Беларусі можна назваць невялія кампаніі і ІП, занятыя ў лагістыцы (у сферы транспарту працуе кожны пяты ІП у краіне), якія не маюць доўгіх кантрактаў на перавозкі. Для такіх перавозчыкаў «Лардзі» застаецца асноўнай крыніцай пошуку замоваў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА25

Швейцарцы на рэферэндуме адкінулі ідэю пра недапушчальнасць санкцый супраць Расіі5

Ціханоўская паказала, як трэніруецца ў трэнажорцы ВІДЭА45

Маці вырашыла паправіць здароўе пяцігадовага сына — у выніку яго забрала хуткая5

На «Зубр-фэсце» ў Белавежскай пушчы блогераў і артыстаў адкормлівалі зубрацінай8

Пасля аварыі на цепласетках у Мінску па дзясятках адрасоў адключылі гарачую ваду

Мінскі дызайнер стварыў самы беларускі пухавік — з сена5

Мінкульт адмовіўся даць найвышэйшы статус цэрквам Палесся са спіса ЮНЕСКА, назваўшы гэта сваім «суверэнным правам»11

У беларускай ВНУ студэнтаў абавязалі насіць зменны абутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць