Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула
Пад заваламі яшчэ застаюцца людзі.

Раніцай у суботу расійскія войскі трапілі кіраванымі авіябомбамі ў жылы пяціпавярховы дом у Запарожжы.
«У Запарожжы ёсць траплянне ў пяціпавярховы жылы дом. У выніку ўдару па адным з шматпавярховых дамоў часткова разбураны адзін з пад’ездаў. Абваліліся канструкцыі на ўзроўні другога паверха», — паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Міхаіл Сямікін.

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары