Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху
Цікавы выпадак адбыўся ў Баранавічах учора.

Проста на праезную частку выбег мужчына, які спачатку проста падбягаў да машын, а затым заскочыў на адну з іх, паведамляе мясцовае выданне «Наш край».
Двое кіроўцаў выйшлі са сваіх аўтамабіляў, прымусілі неадэкватнага мінака спусціцца, пасля чаго паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.
На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Мужчыну затрымалі.
Каментары