На партале дзяржаўнай службы занятасці з’явілася вакансія шэф-кухара ў адным з мінскіх рэстаранаў італьянскай кухні. Працадаўца прапануе заробак 16,5 тысячы рублёў. Графік працы гнуткі, але занятасць пастаянная.

Але гэта праца не для кожнага, хто ўмее гатаваць, патрабаванні да кандыдатаў высокія: вышэйшая адукацыя, не менш за 15 гадоў досведу працы, у тым ліку за мяжой, і прынамсі пяць гадоў працы ў рэстаранах прэміум-класа.
Акрамя таго, прэтэндэнт павінен дасканала валодаць італьянскай мовай, ведаць англійскую на прасунутым узроўні, мець асабісты аўтамабіль і добра разбірацца ў італьянскай і міжземнаморскай кухнях. Акрамя таго, неабходна пацвердзіць сваю кваліфікацыю ўдзелам у міжнародных конкурсах.
А вось беларусам пры гэтым быць зусім не абавязкова, кандыдатуры іншаземцаў разглядаюцца таксама.
Назва рэстарана ў абвестцы не называецца, але на пазначаным у ёй адрасе Няміга, 36 размяшчаецца ўстанова La Scala Trattoria Ignazio.
У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран
«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram
У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне
Названы новы рэйтынг найлепшых рэстаранаў Беларусі. Вось хто ўвайшоў у топ-10
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары