Егіпецкая армія, да якой перайшла ўлада ў краіне, абвесціла пра роспуск парламента. Гэта быў кішэнны орган, у якім прысутнічала толькі дэкаратыўная апазіцыя. Амаль цалкам ён быў запоўнены мясцовай наменклатурай.
Армія таксама абвесціла, што будзе кіраваць краінай 6 месяцаў, да сфармавання новага ўрада. Будзе выпрацавана новая канстытуцыя, якую выставяць на рэферэндум.
Урад у краіне застаецца ранейшы, і ім кіруе прэм'ер-міністр, прызначаны яшчэ Мубаракам.
Каментары