Эканоміка2626

Апошняя надзея Нацбанка: тры мільярды ад Расіі

Гаворыцца, што такое рашэнне было прынята падчас паседжання праўлення Нацбанка ў чацвер раніцай.

Нацыянальны банк чакае паступлення расійскага дзяржаўнага крэдыту на працягу дваццаці-трыццаці дзён. На гэты тэрмін уводзіцца мараторый на прыняцце новых рашэнняў у галіне валютнай, курсавой і грашова-крэдытнай палітыкі.

Пра гэта паведамляе лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на крыніцу ў Нацбанку.

«У Нацбанку лічаць вычарпальнымі прынятыя меры на дадзеным этапе, гэта значыць, да паступлення расійскага крэдыту», — патлумачыла крыніца.

Агенцтва спасылаецца на інфармацыю, агучаную ў ходзе паседжання праўлення Нацбанка ў чацвер 31 сакавіка ўранку.

Атрыманне дзяржаўнага крэдыту з-за мяжы — адзіны спосаб фінансавання гіганцкага дэфіцыту валюты ў Беларусі.

У мінулыя гады Беларусь атрымлівала стабілізуючыя пазыкі ад Міжнароднага валютнага фонду пад нізкі працэнт. Сёлета гэта стала немагчымым, бо ў МВФ большасць галасоў належыць ЗША і краінам ЕС, а Беларусь рэзка пагоршыла адносіны з Захадам пасля выбараў. Захад прызнаў выбары ў Беларусі сфальшаванымі і асудзіў масавыя арышты палітычных праціўнікаў Лукашэнкі. Раздражненне заходніх эліт выклікае таксама прапагандысцкая гнюсь лукашэнкаўцаў.

Яшчэ раней

беларускі ўрад доўгія гады атрымліваў фінансаванне з Масквы, узамен за палітычную лаяльнасць і палітыку русіфікацыі. З часам Расія стала патрабаваць у дадатак яшчэ і продажу беларускай маёмасці ва ўласнасць расійскіх кампаній.
Так, Лукашэнка вымушаны быў саступіць «Газпрому» «Белтрансгаз». Расійскі дзяржаўны «Сбербанк» атрымаў кантроль над «БПС-Банкам». Расейцам адышлі «Белзнешэканомбанк», малочныя заводы, некаторыя іншыя перспектыўныя прадпрыемствы.

Можна меркаваць, што выдзяленне новых крэдытаў Масква ўвязвае з новымі прыватызацыйнымі кантрактамі на сваю карысць. Усяго гэтым разам Мінск просіць 3 мільярды даляраў.
Пры гэтым агульная запазычнасць Беларусі ўжо дасягнула прыкладна 28 ці 29 мільярдаў — дакладных звестак на канец сакавіка пакуль няма. У той жа час за зіму золатавалютныя запасы скараціліся на 30% да 4 мільярдаў даляраў, а пазыка Нацбанка ў камерцыйных банках вырасла на 20% да 4,4 мільярдаў даляраў.

Міжнародныя рэйтынгавя агенцтвы на гэтым тыдні чарговы раз панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі. Унутры краіны насельніцтва асаджае абменнікі, спрабуючы купіць валюту. Пры разліках між прадпрыемствамі ўстанавіўся шэры курс рубля — 3600–3700 за даляр. Большасць экспарцёраў проста прытрымлівае валюту ў чаканні дэвальвацыі.

Каб змякчыць сітуацыю, Нацбанк дэвальваваў рубель на 6% ад пачатку года, а 29 сакавіка — яшчэ на 10% для прадпрыемстваў (курс для насельніцтва застаўся ранейшы).

Ад 29 сакавіка банкі могуць прадаваць юрасобам даляры па 3340 рублёў, а еўра — па 4720 рублёў. Курс у абменніках прыкладна на 8% ніжэйшы.

У чаканні збавенных расійскіх крэдытаў улады адчайна стараюцца праплыць між Сцылай дэвальвацыі і Харыбдай дэфолту.
З аднаго боку, Лукашэнка асабіста абяцаў насельніцтву, што дэвальвацыі не будзе. З другога боку, захаванне завышанага курса рубля прыводзіць да росту імпарту і вымывання валюты з краіны.

Тры месяцы таму Лукашэнка публічна забараніў ажыццяўляць новыя замежныя запазычванні. Ён таксама прызнаў, што «краіна жыве не па сродках». Аднак няглядзячы на такія гучныя заявы, ад таго часу Беларусь ажыццявіла новыя запазычванні праз выпуск аблігацый. Больш за тое, рыхтуецца выпуск аблігацый аблвыканкамаў і «Беларусбанка». Што да расійскіх крэдытаў, то ад пасла Расіі Сурыкава стала вядома, што Масква абумоўлівае іх «структурнымі рэформамі ў эканоміцы». Пакуль невядома, што дакладна маецца на ўвазе.

Дэвальвацыйныя чаканні ўзмацняліся меркаваннямі, што аслабленне беларускага рубля — адно з патрабаванняў расійскага Мінфіна.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду6

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа19

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным9

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду6

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць