Меркаванні99

Нацбанк: замарожванне ўкладаў катэгарычна выключаецца

Нацбанк хутчэй пагодзіцца на 100% аднаразовую дэвальвацыю беларускага рубля, чым пойдзе на замарожванне валютных укладаў.

Нацбанк Беларусі катэгарычна абверг магчымасць замарожвання валютных укладаў насельніцтва ў беларускіх банках.

«Такія каментары і экспертныя меркаванні толькі падаграваюць і без таго няпростую сітуацыю на беларускім фінансавым рынку», — afn.by цытуе неназванага прадстаўніка Нацбанку, які каментуе агучанае ўчора меркаванне гендырэктара ЗАТ «Белросстрах» Віктара Лаўрусенкі. Лаўрусенка, нагадаем, выступіў за замарожванне ўкладаў.

«Незалежна ад таго, хто выступае ўласнікам банка — прыватны бізнэс або дзяржава, уклады заўсёды і ў поўным аб’ёме вярталіся ўкладчыкам, у тым ліку і за кошт бюджэтных сродкаў. Сёння беларускае заканадаўства прадугледжвае, што любы дэпазітны ўклад можа быць запатрабаваны яго ўладальнікам на працягу 5 дзён», — падкрэсліў прадстаўнік Нацбанку.

Неназваны прадстаўнік аднаго з камерцыйных банкаў, спасылаючыся на пазіцыю кіраўніцтва Нацбанку, сказаў, што Нацбанк хутчэй пагодзіцца на 100% аднаразовую дэвальвацыю беларускага рубля, чым пойдзе на замарожванне валютных укладаў.
Нацбанк лічыць рост дэпазітаў насельніцтва важнай заваёвай банкаўскай сістэмы краіны.

Як вядома, аб’ём дэпазітаў рос да лютага, але ў сакавіку фінансавы крызіс выклікаў паніку на валютным рынку. Гэта прывяло спачатку да масавага адтоку валютных укладаў, а цяпер перакінулася і на рублёвыя. Непакой справакавалі кепскія фінансавыя паказчыкі Беларусі. Валютныя рэзервы краіны рэзка знізіліся на фоне затратнай кампаніі «выбараў» Аляксандра Лукашэнкі. Дзеля стымулявання эканамічнага росту і росту зарплат у гаспадарку перад выбарамі былі ўпампаваныя значныя сродкі, што прывяло да перагрэву эканомікі.

Улады звязваюць надзеі на стабілізацыю фінансавага рынку з атрыманнем новых крэдытаў ад Расіі.

Перамовы пра іх працягваюцца, але Масква абстаўляе пазыкі ўмовамі. Фармальна гаворка ідзе пра аздараўленне фінансавай палітыкі Беларусі, пра неафіцыйныя бакі перамоваў інфармацыі няма.

Да сённяшняга дня большасць экспертаў сыходзілася ў меркаванні, што здабыцця расійскіх крэдытаў будзе дастаткова для нармалізацыі сітуацыі на фінансавым рынку.
Калапс фінансавай сістэмы і неплатаздольнасць Беларусі не падаваліся імаверным варыянтам. Рэч у тым, што экспартная каньюнктура на асноўныя беларускія тавары (калій, нафтапрадукты, хімія, сельгаспрадукты) надзвычай спрыяльная, а асноўныя замежныя рынкі збыту перажываюць паслякрызісны рост.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду8

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю58

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду8

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць