Грамадства3131

Еўрапейскі суд па правах чалавека будзе разглядаць скаргу лукашэнкаўскага прапагандыста

Рэдактар часопіса Адміністрацыі прэзідэнта хоча атрымаць права ездзіць у Еўропу.

Рэдактар часопіса Адміністрацыі прэзідэнта хоча атрымаць права ездзіць у Еўропу.

Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) прыняў да разгляду пазоў беларускага журналіста — галоўнага рэдактара часопіса «Беларуская думка» Вадзіма Гігіна, піша агенцтва БелТА. Аб гэтым гаворыцца ў пісьме, якое было накіравана журналісту сакратарыятам гэтага міжнароднага судовага органа.

Пазоў быў пададзены ў сувязі з увядзеннем Радай ЕС у студзені 2011 года санкцый адносна супраць вялікай групы лукашэнкаўцаў, якіх Еўропа лічыць датычнымі да парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Сярод іх была і група журналістаў-прапагандыстаў, што асабліва вылучыліся ў сваёй творчасці. Беларусь не ўваходзіць у Савет Еўропы, але беларускія грамадзяне маюць магчымасць падаваць іскі адносна краін, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю ЕСПЧ. Верагодна, цяпер такі іск быў пададзены ўпершыню.

Гігін адзначае, што падставай для пазова стала тое, што «быў складзены нейкі чорны спіс, што знеслаўляе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю тых, хто ў яго ўключаны».

Журналіст падкрэсліў, што справа не ў візах: «Мы не просімся ў ЕС, тым больш што з юрыдычнага пункту гледжання яны могуць гэтыя візы не выдаваць. Справа ў самім прынцыпе — складанні нейкага спіса за нейкія міфічныя парушэнні».

Гігін мяркуе, што рашэнне Рады ЕС аб абмежаванні ўезду супярэчыць Еўрапейскай хартыі свабоды прэсы.

У сваю чаргу першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч адзначае, што такія санкцыі парушаюць арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, «дзе сказана даволі дакладна, што кожны чалавек мае права бесперашкодна прытрымлівацца сваіх палітычных перакананняў, права на свабоднае выказванне думкі».

Пры гэтым у самой Беларусі дзяржаўныя СМІ выказваюць пазіцыю толькі аднаго палітыка, а некалькі дзясяткаў крытычных выданняў былі закрыты рознымі спосабамі. У краіне няма ніводнага тэле- ці радыёканала, на якіх гучалі б альтэрнатыўныя пункты гледжання. За грошы падаткаплатнікаў утрымліваецца шматтысячны ідэалагічны апарат, які праводзіць інтарэсы аднаго палітыка. Толькі за апошні год у крымінальнай турме пабывалі ці застаюцца там журналісты Ірына Халіп, Наталля Радзіна, Зміцер Бандарэнка, Алесь Атрошчанкаў, Андрэй Пачобут. За адзін вечар 6 ліпеня праз затрыманні прайшлі 23 рэпарцёры.

Гігін у сваіх артыкулах апраўдваў гэтыя захады і нават заклікаў да больш жорсткіх мераў супраць апазіцыі.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць