Меркаванні77

Гавэл пра Бяляцкага і «Нашу Ніву»

У свой час Гавэл атрымаў тыя самыя 4,5 года турмы, што цяпер — Бяляцкі.

Гавэл прыязна ставіўся да беларускага дэмакратычнага грамадства, сімпатызаваў беларусам, рэзка крытыкаваў Лукашэнку, выступіў у абарону Алеся Бяляцкага, патрабаваў вызвалення беларускіх палітвязняў, разумеў і падтрымліваў змаганне беларусаў за сваю мову, культуру, бачанне гісторыі.

У 2003 годзе Гавэл перадаў рэдактару «Нашай Нівы» сваю прэмію «За грамадзянскія заслугі» імя Ганна Эленбоген. «Нашу Ніву» ён назваў тады «востравам незалежнасці» сярод дыктатуры.
Тая падтрымка была нязмерна важнай для газеты.

Апошнім, што ён зрабіў для Беларусі, была падтрымка вылучэння Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру.
Месяц таму Гавэл далучыўся да «Камітэта Бяляцкага». Сімвалічна, што ў свой час Гавэл атрымаў тыя самыя 4,5 года турмы, што цяпер — Бяляцкі. Застанецца невядомым, ці ён паспеў даслаць у Нобелеўскі камітэт свой намінацыйны ліст.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Маляваў сукамернікам вельмі мілых мульцяшных коцікаў, зайчыкаў і вожыкаў». Дзядок расказаў, як сядзеў у адной камеры са смяротнікам Скрундзікам1

У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі5

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды8

Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна6

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»18

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%6

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць