Усяго патроху88

У Бразіліі зарэгістравалі шлюб мужчыны і дзвюх жанчын

Інцыдэнт, які выклікаў палеміку, адбыўся ў Сан-Паўлу.

Грамадскасць у Бразіліі абмяркоўвае беспрэцэдэнтнае рашэнне натарыуса, якая выдала дазвол на шлюбны саюз адразу траіх людзей.

Для таго, каб даць назву факту, юрыстам прыйшлося прыдумаць новае паняцце, так як адпаведных слоў у сучаснай партугальскай мове не знайшлося.

Інцыдэнт, які выклікаў палеміку, адбыўся ў Сан-Паўлу.

Натарыус Клаўдыя Нашыменту Дамінгеш палічыла, што бразільскія законы не забараняюць шматжонства і дазволіла мужчыну і дзвюм жанчынам, якія пражываюць у Рыа-дэ-Жанейра, зарэгістраваць шлюб. Трыа, якое прыйшло да натарыуса, патлумачыла свой намер імкненнем забяспечыць кожнага ўдзельніка саюза пэўнымі фінансавымі гарантыямі і абараніць яго правы, на выпадак, калі з адным членам нетрадыцыйнай сям’і адбудзецца якое-небудзь няшчасце, ці ён захоча аформіць развод.

Як паведамляе CNN, мужчына і жанчыны жывуць разам ужо доўгія гады. Ім 30 гадоў, іх імёны не называюцца.

Рашэнне натарыуса выклікала крытыку яе калегаў.
Так, кіраўнік камітэта па пытаннях сям’і Сан-Паўлу Рэгіна Таварэш дэ Сілва заявіла, што катэгарычна адмаўляецца прызнаць зарэгістраваную сям’ю.
«Усё гэта супярэчыць нашай канстытуцыі», — заявіла Сілва. «Манагамія вызначаецца як адносіны паміж двума, а не трыма ці пяццю».

Акрамя юрыстаў і чыноўнікаў сваю незадаволенасць таксама выказалі прадстаўнікі мясцовых рэлігійных арганізацый, заявіўшы, што Дамінгеш «руйнуе інстытут сям’і».

У адказ на абвінавачванні 39-гадовая Дамінгеш, якая абараніла доктарскую дысертацыю на тэму палігаміі, заяўляе, што не бачыць прычын не зарэгістраваць саюз людзей, якія жывуць разам і любяць адзін аднаго, а таксама карыстаюцца адным банкаўскім рахункам.

«Даўшы ім дазвол на рэгістрацыю стабільным саюзам, я ўсяго толькі юрыдычна пацвердзіла, што яны ўсведамляюць сябе адной сям’ёй», — сказала натарыус. «Я не даю ім ніякіх правоў. Гэтым няхай займаецца суддзя», — дадала жанчына.

У чаргу да Дамінгеш ужо сталі дзясяткі нетрадыцыйных пар, жадаючы зарэгістраваць шлюб.

Каментары8

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць