Андрэй Расінскі. Кадры

«Нешта яшчэ» і «Кветка ля дарогі»

Камэдыйная мэлядрама Вудзі Алэна і “дарожны” трымценьнік з Крыстафэрам Ламбэртам.

СТВ, 00.45

Кветка ля дарогі (The Road Killers)

ЗША, 1994, каляровы, 89 хв.

Рэжысэр: Дэран Сараф’ян

Ролі выконваюць: Крыстафэр Ламбэрт, Крэйг Шэфэр, Дэйвід Аркет, Джош Бролін, Мішэль ФорбзДжозэф Гордан-Левіт

Жанр: Трымценьнік

Дзьве добрапрыстойныя амэрыканскія сям’і адправіліся на адпачынак. На шашы 666 (!) хлопчык выйшаў з машыны паглядзець на прыдарожную кветку… Так пэрсанажы стужкі пазнаёміліся з маньякам. Галоўны герой (Крыстафэр Ламбэрт) бярэ ў рукі зброю – і распачынае подзьвігі амэрыканскага “горца”.

Арыгінальная назва – “Дарожныя забойцы”, што болей пасуе фільму.

АНТ, 01.05

posterНешта яшчэ (Anything Else)

ЗША – Францыя – Нідэрлянды – Вялікабрытанія, 2003, каляровы, 108 хв.

Рэжысэр: Вудзі Алэн

Ролі выконваюць: Джэйсан Бігз, Крыстына Рычы, Вудзі Алэн, Стокар Чэнінг, Дэні Дэ Віта, Кэдзі Стрыклэнд, Джымі Фэлан

Жанр: Камэдыйная мэлядрама

Адзнака: 6,5 (з 10)

Пісьменьнік Джэры Фолк (Джэйсан Бігз) зь першага позірка закахаўся ў маладую жанчыну Аманду (Крыстына Рычы, “Сонная лагчына”). Джэры неаднойчы чуў фразу, што жыцьцё – гэта “Anything Else” – нешта яшчэ, але жыцьцё з Амандай ні на што не падобна…

У любых стасунках адна асоба заўжды цяжкая на пад’ём – і Джэры гэта прыйдзецца вынесьці на ўласным горбе. Сытуацыя ўскладняецца трагікамічнымі інтэлектуальнымі гульнямі, якія так любіць Алэн. Рэжысэр ахарактарызаваў сваю стужку так: "Гэта рамантычная камэдыя пра аматара жаночых ножак, які, сустрэўшыся з гарвардзкай прафэсаркай, якая піша кнігу па экзістэнцыйнай філязофіі, улюбляецца ў ейныя творы – творы, складзеныя ўладальніцай такіх цудоўных, цудоўных, цудоўных ножак..."

Вудзі Алэн у сваёй карціне не на галоўнай ролі, але таксама “мітусьліва” прысутнічае.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей9

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію29

Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі1

На дрэве ў цэнтры Мінска ўвесь дзень сядзела куніца — зняць не маглі6

«Трэба ўкаранiцца ў апазіцыю ў Польшчы». Прадпрымальнiк расказаў, як яго завербаваў КДБ пасля праверкі на мяжы26

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане18

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей9

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць