Мова3232

Гавары правільна: дзіця, а не дзіцёнак

Слова «дзіцёнак» таксама фіксуецца Пяцітамовым акадэмічным слоўнікам беларускай мовы з паметай «абласное». Аднак, на маю думку, яго варта пазбягаць. Па-беларуску добра, правільна — «дзіця», «дзіцё», «дзіцяня», «дзіцянё». А слова «дзіцёнак» лезе ў мову пад уплывам расейскага «ребенок». Між тым па-беларуску «кацяня», «кацянё», а не «кацёнак», «сабачаня», «сабачанё», «шчаня», «шчанё», а не «щенок», «цяля», а не «теленок», «зубраня», а не «зубренок». Так ужо адвеку называлі малых беларусы.

Ласкава ж кажам «дзіцятка», «кацянятка», «сабачанятка».

І нагадаю некалькі нашых прыказак.

Да сямі год пястуй дзіця, як яечка, да дванаццаці год пасі, як авечку, тады выйдзе на чалавечка.

Дзіця здаровае ад матчынага блінца, а разумнае ад бацькавага дубца.

Першае дзіцятка — панятка (= пешчанае).

Якія мамка й татка, такое і дзіцятка.

Дзяцей гадаваць, як камень гладаць.

І ў лецях, і ў дзецях (= здзяцінець)

Першае цялятка — шчанятка (= першы блін — сабаку).

Неспадзеўкі дзіця ў дзеўкі (= думаць галавой трэба).

У каго дзяцей сем, то ёсць долі ўсем, а ў каго дзіця адно, то і тое долі жадно (= долі не мае ніякай).

Каментары32

Цяпер чытаюць

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць