Эканоміка11

Прыёрбанк можа выкупіць сваю долю ў дзяржавы

Летась прыбытак Прыёрбанка склаў амаль шостую частку агульнага прыбытку камерцыйных банкаў Беларусі.

Прыёрбанк правядзе пазачарговы агульны сход акцыянераў 28 траўня. Там разгледзяць сярод іншага пытанне аб набыцці банкам акцый уласнага выпуску, якія цяпер знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.

Цяпер Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці належыць 6,31% акцый банка. 87,74% долі летась прадалі кампаніі Soven 1 Holding. Рэшта акцый належыць іншым фізічным і юрыдычным асобам.

За 2024 год актывы банка павялічыліся на 6,2% — да 8,67 млрд рублёў.

У 2024 годзе Прыёрбанк атрымаў 484,1 млн рублёў чыстага прыбытку, што складае амаль шостую частку агульнага прыбытку камерцыйных банкаў Беларусі (без уліку Банка развіцця). Гэта на 50% больш, чым у 2023 годзе.

Каментары1

  • Ёсік
    18.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць13

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць