Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры11

Сьвята «пуці‑муці»

Салют 15 ліпеня ў Горадні. Алек грунвальдзкія ўгодкі тут ні пры чым. З блога Сяргея Астраўца.

15 ліпеня ў Горадні адзначылі дзень 16 ліпеня. Прыкольна? Ня ведаю. Нязмоўкны ды‑джэй стараецца з вулічнай сцэны гучным паўтарэньнем загадкавых словаў «пуці‑муці!» выклікаць экстаз, цялячае захапленьне ў маладой публікі на пляцы перад Леніным. Яна адказвае радасна, многаразова, яна ведае што гэта за словы! Ды‑джэй на кані, у сваёй талерцы: «Дарагія сябры! Віншую вас з цудоўным сьвятам 60‑годзьдзя вызваленьня гораду ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў! Аплядысмэнты!» Аплядысмэнты—каму?.. Ды‑джэй ведае!

Карацей, на 16‑га, на дзень гэтага самага вызваленьня, застаўся толькі залп каля абэліска з салдацкай статуяй. Маўляў, панядзелак, працоўны дзень. Гэта нашая экстравагантная традыцыя адзначаць адныя даты ў іншыя дні, а нейкія—не адзначаць зусім, замоўчваць, нібы вады ў рот набралі. Здаецца і немцаў не баімся, такія вызваліцельныя парады робім, што Чырвоны пляц зайздросьціць. А вось пра Грунвальдзкую перамогу нагадаць не дазваляем: вядома ж, гэта палякі і літоўцы зь ненавісным гербам «Пагоня» пабілі тэўтонцаў. Беларусаў тады не было, не існавала, затое яны потым далі прыпаліць фрыцам, штурмам узялі Бэрлін. Пра гэта гучна сьведчаць маштабы і пераможная рыторыка нашых парадаў. Ура, таварышы!

Мне даводзілася нядаўна апытваць вулічных мінакоў: ня памятаюць асабліва гарадзенцы, што Дзень незалежнасьці адзначаўся раней менавіта ў Дзень незалежнасьці. Для моладзі гэта ўвогуле цёмны лес, Дэклярацыя аб сувэрэнітэце—нібы кітайскія пісьмёны. Мэта дасягнута—галоўнае сцэна з ды‑джэямі, «пуці‑муці» і абавязковы дзесяціхвілінны салют.

Але трэба прызнацца, што сапраўднага сьвята 27 ліпеня ў Беларусі не было ніколі. Дзень савецкай арміі і ваенна‑марскога флёту быў і будзе заўжды, а Дня незалежнасьці не было насамрэч. Памятаю, што ўлада ніколі не зьяўлялася на публіцы 27‑га. Саромелася, камплексавала? Ці ігнаравала? Чаго зьдзіўляцца, калі яна доўга блыталася, называючы суседнюю Польшчу на стары капыл—ПНР, а мерапрыемствы ў Менску—«усесаюзнымі». Праўда, было й такое, калі гарадзкі галава Сямён Домаш адмовіўся прайсьці цераз горад наперадзе вайсковай калёны, пакуль вайскоўцы ня возьмуць у рукі бел‑чырвона‑белы сьцяг. Файны здымак захаваўся! Якраз было гэта 27‑га.

І яшчэ запомнілася: гэта было ня сьвята перад статуяй на пляцы, а народныя гуляньні ў парку. Да разьняволенай публікі нечакана прыяжджаў на кані былінны асілак, што нагадваў Ільлю Мурамца ці Дабрыню Нікіціча. Нібы жарты жартуючы, ён абвяшчаў, што завуць яго, аказваецца, чамусьці князем Вітаўтам. Праўда, мікрафону яму не давалі, так што можа ня ўсе й чулі, таму асабліва не зьдзіўляліся.

На апошні дзень 3 ліпеня ў Горадні раптам напусьцілі гістарычнага туману: былінным сказам паведаміў дыктар сагнанай на пляц публіцы аб далёкіх продках, якія яшчэ тысячагодзьдзе назад змагаліся за незалежансьць… За вызваленьне Менску ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў? Пасьля гэтага з пляцу адправілі дахаты масоўку—рыцараў, якія нагадалі ўсё тых жа тэўтонцаў.

Дык, можа, у Горадні не даюць адзначаць угодкі Грунвальдзкай бітвы, бо продкі беларусаў былі не на тым баку? Міжволі пачынаеш блытана разважаць у рэчышчы нашага афіцыёзу. Калі начальства радуецца ўгодкам вызваленьня Масквы ад беларуска‑польскага войска і захопу, напрыклад, Полацку Іванам Грозным ці, пазьней, беларускіх земляў Суворавым, як на гэта рэагаваць? Вядома як: найлепей выгукаць разам з усімі—«пуці‑муці»!

Сяргей Астравец

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА10

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ5

Nutella падаражэе? Цэны на фундук падскочылі на 30% з-за неўраджаю1

Аятала Хаменеі так і не выйшаў з бункера? Яго няма на публіцы ўжо 25 дзён2

«Ну праедзь ты ўжо!»: у Адэсе мужчына не падзяліў дарогу са сваім адлюстраваннем ВІДЭА4

На трасе пад Мазыром нанеслі эксперыментальную разметку, якая свеціцца па начах ФОТАФАКТ1

Польшча збіраецца даць праязному дакументу статус афіцыйнага пасведчання асобы1

У Парыжы ўпершыню за сто гадоў дазволілі купацца ў Сене1

Літоўскі сябар Ксеніі Лебедзевай, які сеў за шпіянаж, просіць абмяняць яго на беларускіх палітвязняў7

Астранаўтка зрабіла ФОТА рэдкай касмічнай маланкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА10

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць