Грамадства142142

Уладыка Філарэт падаў у адстаўку, кіраўніком БПЦ прызначаны мітрапаліт Разанскі Павел — не беларус і які ніколі не жыў у Беларусі

Уладыка Павел (Панамароў) нарадзіўся ў Карагандзе і ў савецкі час працаваў, як і Філарэт, у Аддзеле замежных царкоўных зносінаў.

Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім прызначаны мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Павел, паведамляе афіцыйны сайт Маскоўскага Патрыярхата.

Мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Павел нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у Карагандзе ў сям'і рабочых. Адслужыў у арміі, трохі папрацаваў слесарам. У 1973—1976 гадах вучыўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. У 1980 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

Ад 1979 года працаваў, як і Філарэт, у Аддзеле замежных царкоўных зносінаў. У савецкі час гэты аддзел, як сцвярджаюць даследчыкі, быў моцна інфільтраваны савецкімі спецслужбамі. Панамароў працаваў тады на «гарачым кірунку» — кіраўніком місіі РПЦ у Іерусаліме.

Рашэннем Святога Сінода ад 19 лютага 1992 г. быў вызначаны епіскапам Зарайскім, які кіраваў патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе. У 1999 годзе прызначаны епіскапам Венскім і Аўстрыйскім. У 2001 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа з тытулам Венскі і Будапешцкі.

Рашэннем Святога Сінода ад 5—6 кастрычніка 2011 яму быў прысвоены тытул Разанскі і Міхайлоўскі, ён быў прызначаны кіраўніком новастворанай Разанскай мітраполіі. 8 кастрычніка 2011 г. узведзены ў сан мітрапаліта.

Сёння, 25 снежня, Святы Сінод пастанавіў задаволіць прашэнне, пададзенае мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, аб адстаўцы ў сувязі з дасягненнем 75- гадовага ўзросту.

Мітрапаліт Філарэт, як вядома, цяжка хварэў на дыябет.

Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) таксама не быў беларусам і таксама да прызначэння ніколі не працаваў у Беларусі.

Многія япіскапы і святары праваслаўнай царквы спадзяваліся, што новым кіраўніком царквы стане гэтым разам беларус. Называліся імёны архіяпіскапа віцебскага, япіскапа Навагрудскага або, прынамсі, архіярэяў-беларусаў, што служаць у Расіі. Бо ж і Украінскай, і Польскай, і іншымі праваслаўнымі цэрквамі кіруюць мясцовыя людзі.

Аднак патрыярх Кірыл сваім рашэннем паставіў у Мінск чужога чалавека. Гэтым ён падкрэсліў залежны статус Беларускай праваслаўнай царквы. Гэта таксама выяўляе недавер Масквы да беларусаў.

Гэта таксама пэўны выклік Аляксандру Лукашэнку, які сцвярджае, што ў саюзе з Расіяй Беларусь мае незалежнасць.

Прызначэнне Паўла можа выклікаць пратэст і расчараванне ва ўлонні беларускага праваслаўя, анітрохі не менш старажытнага, чым маскоўскае.

Апытанка

Каментары142

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць