Афіша

Зомбі-хорар «1813» прэзентуюць у Баранавічах і Брэсце

Фіналісты прэміі «Дэбют» праедуць па рэгіёнах.

 

12 мая празаік Уладзімір Садоўскі і перакладчыца Сюзанна Паўкштэла наведаюць Баранавічы, а 13 мая — Брэст.

У. Садоўскі — інжынер, які піша прозу, С. Паўкштэла — перакладчыца з літоўская мовы. Абое аўтары сёлета сталі фіналістамі прэміі «Дэбют» і атрымалі заахвочвальныя прызы.

Уладзіміра Садоўскага адзначылі за кнігу «1813». Гэтая навела — першы беларускі зомбі-хорар. Жанр, які даўно распаўсюджаны за мяжой, па-беларуску не распрацаваны. Садоўскі ўзяў рэальную гістарычную асобу — Міхала Клеафаса Агінскага, якую прымусіў змагацца не з царскімі салдатамі, а напалеонаўскімі жаўнерамі-зомбі. 1813 — гэта год, у якім адбываюцца падзеі кнігі.

Сюзанну Паўкштэла адзначылі за пераклад з літоўскай мовы кнігі «Бог дажджу» Альвідаса Шляпікаса.

«Бог дажджу» — гэта кніга пра літоўскую правінцыю канца 1990-х. Многія бываюць у Вільні, але адзінкі сутыкаюцца з літоўскімі вёскамі і мястэчкамі. Знайсці адрозненні і падабенствы паміж беларускімі і літоўскімі светамі і дапаможа кніга Шляпікаса.

У Баранавічах сустрэча адбудзецца 12 мая ў кафэ «У госці» (вул. Смаленская, 12). Пачатак а 19.00. У Брэсце — 13 мая ў абласным краязнаўчым музеі (вул. Маркса, 60), пачатак а 15.00.

Кожны наведнік атрымае ў падарунак кнігу.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча — літаратурная прэмія, заснаваная ў снежні 2010 года Саюзам беларускім пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-цэнтрам і мецэнатам Паўлам Падкарытавым (Бераговічам). З 2014 года да арганізатараў «Дэбюту» далучыўся дабрачынны фонд «Вяртанне». Прэмія ўручаецца ў трох намінацыях, у якіх працаваў Максім Багдановіч, — «Проза», «Паэзія», «Мастацкі пераклад». Лаўрэатамі станавіліся Андрусь Горват, Анатоль Івашчанка, Ганна Янкута, Таццяна Нядбай, Віктар Марціновіч, Віталь Рыжкоў, Наталля Харытанюк і іншыя.

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць