Свет1010

Турцыя купляе С-400 у Расіі: кантракт можа стаць пачаткам разрыву з НАТА

Аўтарытарны прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падышоў, магчыма, да пераломнага моманту ў сваіх адносінах з Захадам. Абвешчана пра заключаны Анкарой кантракт на пастаўку ракетных комплексаў супрацьпаветранай абароны С-400.

Расія мае паставіць два гатовыя комплексы і дазволіць Анкары выпусціць яшчэ два па расійскай ліцэнзіі. Кошт кантракта мае скласці 2,5 млрд даляраў, піша Блумберг.

Лакалізацыя вытворчасці ў Турцыі — умова турэцкага ўрада і прычына, чаму Анкара не купіла аналагічныя комплексы ў ЗША. Амерыканцы не хочуць дзяліцца праграмнымі кодамі і тэхналагічнымі сакрэтамі, лічаць гэта пагрозай нацыянальнай бяспецы. У той жа час Расія, быццам бы, пастаўляе Турцыі сістэмы без наладкі на апазнаванне «свой-чужы», што дазваляе пры патрэбе выкарыстоўваць іх і супраць расійскіх цэляў. Акрамя таго, Масква не абмяжоўвае Турцыю ў месцы размяшчэння батарэй. У сваю чаргу, ЗША выстаўляла ўмовы, каб Анкара не размяшчала сістэмы на канфліктагенных межах з Арменіяй, Грэцыяй і на беразе Эгейскага мора. У Турцыі, нагадаем, ёсць гістарычныя звады з грэкамі і армянамі.

Комплексы С-400 ўважаюцца вельмі эфектыўнымі. Праўда, іх яшчэ ні разу не выкарыстоўвалі ў баявых умовах.

Раней толькі пад ціскам НАТА Турцыя адмяніла кантракт на пастаўку аналагічных сістэм з Кітая. Супраца з Расіяй можа стаць паваротным момантам. Закуп такога абсталявання несумяшчальны з сяброўствам у НАТА.

Заходнія дыпламаты ўсё яшчэ спадзяюцца, што кантракт можа быць разарваны

80-мільённая Турцыя размешчаная на скрыжаванні шляхоў з Азіі і Еўропу і з Чорнага мора ў Міжземнае. Яна ўдзельнічала ў НАТА ад 1950-х і была важным саюзнікам ЗША на межах СССР. Армія Турцыі — другая па памеры ў НАТА і мае досвед баявых дзеянняў супраць курдскіх партызан.

Курсу на альянс з ЗША трымаліся як вайсковыя дыктатары Турцыі, так і свецкія ўрады нацыяналістаў і лібералаў, што заклалі падмурак для эканамічнага буму 1990-х і 2000-х, у выніку якога Турцыя вырвалася ў шэраг сярэднеразвітых краін. Эрдаган належыць да мусульманска-дэмакратычнай партыі, і яму ўдалося паступова вычысціць з дзяржаўных структур, арміі, паліцыі і спецслужбаў усіх палітычных праціўнікаў. Па колькасці палітвязняў Турцыя апярэдзіла Расію, Іран і Кітай. Эрдаган таксама ператварыў краіну ў прэзідэнцкую рэспубліку. У апошні час ён разгарнуў кампанію супраць еўраінтэграцыі краіны, вельмі падобную да антыеўрапейскай прапаганды ў Расіі. Кароткі перыяд варажнечы між Анкарой і Масквой пасля збіцця туркамі расійскага самалёта змяніўся супрацай у Сірыі, дзе кожная дзяржава мае свае інтарэсы.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

У ДТЗ пад Салігорскам загінулі 22‑гадовы хлопец і 18‑гадовая дзяўчына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць