Афіша77

Першыя баі самай крывавай вайны ВКЛ супраць Масквы — тэма чарговага пасяджэння Цэха жывой гісторыі 

Цэх жывой гісторыі запрашае на лекцыю «Шклоў і Шапялевічы. 1654 год. Перамога і параза». Нефармальнае беларускае аб'яднанне беларускіх ваенных гісторыкаў, аматараў гісторыі і ваенна-гістарычнай рэканструкцыі правядзе адкрытую сустрэчу, якая прысвечаная першым месяцам вайны 1654—1667 гадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Лекцыя гісторыка Артура Юшкевіча будзе прысвечаная дзвюм баталіям — пры Шклове і Шапялевічах. Калі падчас першай войску Вялікага Княства Літоўскага ўдалося ненадоўга затрымаць ворага, то другая мела катастрафічныя наступствы і прывяла да працяглай акупацыі вялізарнай тэрыторыі дзяржавы. 

Даніэль Альбрыхскі ў ролі Анджэя Кміціца ў фільме «Патоп».

Прататыпам Кміціца быў герой 13-гадовай вайны палкоўнік аршанскі харунжы Самуіл Кміціч. Гісторык спыніцца на тым, як звычайныя гараджане супраціўляліся ворагу, на прыкладах гераізму, якія ў той трагічны час праявілі вайскоўцы і цывільныя перад абліччам значна больш шматлікіх сілаў праціўніка. Вядоўца — кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі.

Сустрэча адбудзецца 29 жніўня ў 19.00 у бары Beer&Wine (Мінск, вул.Кульман, 9). Тэлефон для даведак: +375 33 6611432.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду6

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду6

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць