Навука і тэхналогіі11

Эмбрыён чалавека пазбавілі дэфекту пры дапамозе карэкцыі ДНК

Навукоўцы ўпершыню правялі высокадакладную «хімічную аперацыю» на чалавечым эмбрыёне для таго, каб вылечыць генетычнае захворванне, паведамілі «Бі-бі-сі» кітайскія даследчыкі.

Навукоўцы з універсітэта Сунь Ятсэна правялі аперацыю на вырашчаных у лабараторыі эмбрыёнах, ДНК якіх утрымлівала мутацыю, што прыводзіць да развіцця бэта-таласеміі — цяжкага генетычнага захворвання, пры якім парушаецца сінтэз гемаглабіну.

Навукоўцы сцвярджаюць, што новая тэхналогія з назвай «Рэдагаванне асноваў» аднойчы дазволіць лячыць гэтую і шэраг іншых спадчынных хвароб.

«Рэдагаванне асноваў» скіраванае на змену чатырох азоцістых асноваў, якія ўваходзяць у склад ДНК: адэніну (A), цытазіну (C), гуаніну (G) і тыміну (T).

Уся праграма па развіцці чалавечага арганізму запісаная ў ДНК з дапамогай камбінацый гэтых чатырох асноваў. Патэнцыйна небяспечнае для жыцця захворванне крыві — бэта-таласемія — выкліканая зменамі ўсяго аднае асновы ў генетычным кодзе. Такія змены звычайна называюць кропкавымі мутацыямі.

Навукоўцам з Кітая ўдалося выправіць гэтую памылку ў генетычным кодзе эмбрыёнаў. Яны прасканавалі ДНК у пошуках памылкі, а затым на месцы «збою» пераўтварылі гуанін у адэнін, такім чынам выправіўшы збой.

«Мы першымі змаглі паказаць магчымасць лячэння генетычных хвароб у эмбрыёнаў з дапамогай сістэмы рэдагавання асноў», — кажа адзін з аўтараў даследавання Цзюнь Цзіу Хуан.

Паводле яго слоў, даследаванне адкрывае новыя перспектывы для лячэння пацыентаў ад бэта-таласеміі і іншых генетычных захворванняў. «Гэтая тэхналогія таксама дасць магчымасць лячыць дзяцей ад спадчынных хвароб яшчэ да таго, як яны народзяцца», — кажа навуковец.

Эксперымент быў праведзены на эмбрыёнах, атрыманых у выніку кланавання. Тканкі для правядзення эксперыменту былі ўзятыя ў пацыента, у якога была дыягнаставаная бэта-таласемія.

Рэдагаванне асноў — гэта больш прасунутая версія методыкі рэдагавання геномаў, што вядомая як CRISPR. Пры рэдагаванні геному з дапамогай сістэмы CRISPR/Cas9 выкарыстоўваецца адзін бялок CAS, які разразае адпаведныя паслядоўнасці генаў.

З дапамогай такіх «малекулярных нажніц» навукоўцы могуць выразаць з ДНК фрагменты і ўстаўляць іншыя. Таксама існуе механізм запісу новай генетычнай інфармацыі ў CRISPR.

Новая тэхналогія рэдагавання асноў працуе інакш: яна прымушае адну азоцістую аснову пераўтварацца ў іншую.

Адзін з аўтараў сістэмы CRISPR/Cas9, прафесар Дэвід Ліу з Гарвардскага ўніверсітэта, назваў тэхналогію, прадстаўленую кітайскімі навукоўцамі, хімічнай хірургіяй.

Паводле яго слоў, гэтая тэхналогія больш дакладная, чым CRISPR/Cas9, і мае менш пабочных эфектаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць