Моды1313

Беларуска-японскі брэнд адзення прапануе сустракаць зіму ў плашчах з правакацыйным надпісам «Арыштуй мяне»

Брэнд адзення Сeremony выпускае мужчынскія камбінезоны, плашчы і піжамы. На дэталі апошняй калекцыі дызайнераў натхнілі беларускія рэаліі. Вялікі англамоўны надпіс «Арыштуй мяне» на спіне для іх — заклік звярнуць увагу на праблемы і не пераставаць мысліць крытычна.

Над канцэпцыяй Сeremony, які фізічна аформіўся ў кастрычніку 2017 года, працуюць два дызайнеры: Роберт Варанецкі з Мінска і яго сябар Такашы Іта з Асакі (Японія).

Першапачаткова хлопцам хацелася займацца менавіта мужчынскай модай, бо яны бачаць, што мужчын па гэтай частцы дыскрымінуюць. «Не звяртаючыся да замежных рытэйлераў, складана купіць рэчы больш складанай канструкцыі, крою або фактуры. Пераважная большасць айчынных дызайнераў абралі для сябе жаночую аўдыторыю. Мы запаўняем гэты прабел», — удакладняе Роберт.

Ідэя новых плашчоў нарадзілася з таго, што адбываецца навокал: абмежаванне свабоды слова, татальны кантроль над інфармацыяй… Сваёй вопраткай дызайнеры не хочуць нікога правакаваць, а нагадваюць не забываць аб праблемах

«У бясконцай плыні інфармацыі прытупляецца крытычнае мысленне, але не настолькі, каб нічога не разумець. Адмова ўсведамляць — гэта таксама пэўнага роду рашэнне, таму мы так часта паўтараем фразу, што нашы рэчы «для мужчын, якія вызначыліся з нечым». Некалькі месяцаў таму мы сутыкнуліся з сітуацыяй, абсурднасць якой зашкальвала. Нашага сябра з Нігерыі арыштавалі. Два месяцы ён правёў за кратамі. Не будзем удавацца ў падрабязнасці, скажам толькі, што арышт стаў дадатковым штуршком для нанясення гэтых заяў на плашчы. Такія рэчы ў нас могуць здарыцца з кожным», — расказваюць хлопцы.

Перш чым пачаць прадаваць плашчы, Роберт пэўны час тэсціраваў вопратку сам. Кажа, што ўвагі плашч прыцягвае вельмі шмат, таму ён не для баязлівых кліентаў. Затое падыдзе тым, хто пастаянна замярзае: дызайнеры сцвярджаюць, што вініл разам з уцяпляльнікам дазваляе камфортна адчуваць сябе нават у мінус 25.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму3

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць