Здарэнні102102

Мутная гісторыя: беларуска, якая займаецца магіяй, сцвярджае, што ў аэрапорце Вільні ёй гвалтоўна зрабілі эндаскапію

Беларуска (у сацсетках яна пазначае сваім месцам жыхарства Маскву) Ніка Кошар вярталася з адпачынку ў Перу. З Лімы яна прыляцела ў Амстэрдам, дзе 15 сакавіка села на рэйс да Вільні — адтуль яна збіралася на цягніку дабрацца да Мінска. Але літоўскія мытнікі западозрылі дзяўчыну ў кантрабандзе наркотыкаў і арганізавалі ёй татальны надгляд — пачынаючы з ператрусу і заканчваючы эндаскопам і МРТ. Жанчына расказала пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook.

Фота са старонкі Нікі Кошар у фэйсбуку.

Ля трапа самалёта яе чакалі два чалавекі ў цывільным і пяць супрацоўнікаў літоўскай мытні.

«Узялі мой пашпарт, пераглянуліся і сказалі, маўляў, гэта яна. Адвялі ў бок, сказалі што трэба сёе-тое высветліць. Спыталі пра нейкага Рауля або Паўля, ці ляціць ён са мной. Я нікога такога не ведаю, так ім і адказала», — распавядае Кошар.

Пасля гэтага яе з рэчамі адправілі на надгляд. У кабінеце было восем чалавек і службовы сабака. З валізкі дасталі ўсе рэчы — правяралі на наркотыкі.

«Далей усе мужчыны выйшлі, засталіся жанчыны. Мне загадалі распрануцца цалкам. Агледзелі. Абмацалі. Наркотыкаў нідзе не знайшлі. Але пасля гэтага не адпусцілі. Сказалі, што паедзем на агляд у клініку, таму што я, хутчэй за ўсё, правожу наркотыкі ўнутры», — працягвае аповед Ніка Кошар.

У клініцы дзяўчыне зрабілі рэнтген. Лекары нічога не тлумачылі ёй, маючы зносіны паміж сабой па-літоўску. Пасля рэнтгену яе пратрымалі яшчэ дзве гадзіны, забараняючы пры гэтым піць і наведваць туалет. Затым настала чарга эндаскапіі.

«Ведаеце, гэта было падобна на акт канібалізму. Бо доктар гэты велізарны. Рукі мне трымала сястра. І вось ён уводзіў у мяне гэтую трубку. Яна дзесьці сантыметр таўшчынёй. Ён рабіў усё вельмі груба і жорстка. Мяне ванітавала, было цяжка дыхаць. Сэрца стукала, руку звяло сутаргай», — распавяла Кошар.

Пасля эндаскапіі дзяўчыне паведамілі, што яе чакае агляд прамой кішкі і похвы. Замест агляду Ніку адвялі на МРТ.

Пасля ўсіх працэдур паліцэйскія папрасілі прабачэння ў дзяўчыны за дастаўленыя нязручнасці і запрасілі прыязджаць яшчэ.

Каментароў літоўскага боку пакуль не было.

Надгляд такой ступені ажыццяўляецца тады, калі спецслужбы маюць стапрацэнтавую інфармацыю, што дадзены чалавек — наркакур'ер. Пакуль няясна, хто ў дадзеным выпадку падставіў літоўскі наркакантроль.

На старонцы Нікі Кошар у фэйсбуку пра свае заняткі яна гаворыць: «Волшебничаю и смотрю на небо at Простая магия». У сваю чаргу, не надта напоўненая старонка «Простай магіі» гаворыць пра астралогію і запрашае на магічныя кансультацыі. На іншым сайце яна змясціла інфармацыю, што з 31 студзеня праводзіць анлайн-квест «Послание Ху-Инь или Богическая кругосветка».

Каментары102

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч31

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч31

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць