Меркаванні3434

Ліст з Бешанковіч пад Віцебскам: «У нас тут сітуацыя, як у 1941-м. Медыкі, нізкі Вам паклон!»

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

«Амаль катастафічная сітуацыя з колькасцю хворых, якія паступаюць за апошнія дні ў бешанковіцкую раённую бальніцу, — напісаў у «Нашу Ніву» настаўнік замежных моў з Бешанковіцкага раёна Георгій Станкевіч, — патрабуе самаахвярнай працы ўсяго медычнага персаналу. Сітуацыю можна параўнаць з чэрвенем 1941 года, калі савецкія войскі змагаліся з ворагам у поўным акружэнні. А вінтоўка часта была адна на дваіх.

Усе жыхары Бешанковіцкага раёна бясконца ўдзячныя бешанковіцкім медыкам, якія, рызыкуючы ўласнымі жыццямі, робяць амаль немагчымае ў супрацьстаянні з нябачным ворагам.

Бо кожны хворы, які паступае ў бальніцу, можа быць патэнцыяльным носьбітам каранавіруса, ад якога трэба абараняцца.

Сітуацыя крайне ўскладняецца тым, што сродкаў індывідуальнай абароны маецца мінімум ад неабходнага і, мусіць, яны недасканалыя. Невыпадкова работнікі бешанковіцкай санэпідэмстанцыі сталі першымі пацярпелымі ў гэтым змаганні. Зараз яны знаходзяцца асобна ў былым дзіцячым аддзяленні на каранціне. Іх даглядае медперсанал гэтага аддзялення, якому таксама патрабуюцца сродкі індывідуальнай абароны.

Многія медработнікі бешанковіцкай раённай бальніцы, каб не ставіць пад небяспеку сваіх родных і блізкіх, пасля працы жывуць асобна ад сем’яў — на дачах, вольных кватэрах і г. д.

Мая знаёмая распавядала, што пасля прыходу з працы яна апрацоўвае ўсю сябе з ног да галавы спіртам, апрацоўвае дзвярныя ручкі, а потым замыкаецца ў асобным пакоі кватэры, каб не мець кантактаў з роднымі. Абсалютная большасць медыцынскіх работнікаў сама апрацоўвае сваё спецадзенне, каб мець магчымасць на наступны дзень хоць чымсьці абараніцца.

Медыкам рэанімацыйнага аддзялення, каб зменшыць небяспеку заражэння блізкіх, прапанавалі жыць у будынку былой бешанковіцкай гімназіі-інтэрната.

За апошнія два дні сітуацыя крыху змянілася. У бальніцы з’явіліся аднаразовыя ахоўныя касцюмы. Але іх не хапае на ўсіх, а таму некаторыя медыкі думаюць, як бы іх дэзынфікаваць, каб выкарыстаць шмат разоў. Але замочваць іх нельга, бо яны разлазяцца.

Нават дзіка чуць, што ў сітуацыі, калі не хапае сродкаў індывідуальнай абароны медыкаў, улады рыхтуюць «Славянскі базар» і парад.

А паралель з 1941-м невыпадковая. І тады, і цяпер у краіне быў адзін правадыр, які нібыта ведаў, што рабіць. Памятаеце: «Чужой земли мы не хотим ни пяди, но и своей вершка не отдадим…» У выніку пасля першага месяца вайны немцы былі пад Масквой і Ленінградам. А правадыр ужо ў ліпені 1941 года за дапушчаныя пралікі расстраляў генерала Паўлава, які быў на перадавой. Ён камандаваў Заходнім фронтам.

У нас таксама не абышлося без «расстрэлу». У адстаўку пайшоў начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юры Дзяркач. Відаць, гэта ён вінаваты ў тым, што ў нас не хапае ахоўных касцюмаў і іншых сродкаў індывідуальнай абароны медыкаў. Відаць, гэта ён цэлы месяц замест таго, каб шыць ахоўныя касцюмы, расказваў па тэлевізары анекдоты, як трэба бараніцца ад каранавіруса.

Медыкі, нізкі Вам паклон!»

Каментары34

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Паветраны шар з трыма жанчынамі ў Польшчы зачапіўся за шматпавярховы дом2

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць