МУС Украіны: Выезд Краўцова і Раднянкова з Беларусі не быў добраахвотны
Намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка заявіў, што выезд беларускіх апазіцыянераў Антона Раднянкова і Івана Краўцова з краіны быў «гвалтоўным выдварэннем», піша «Інтэрфакс-Украіна».
«Ад сябе дадам — гэта не быў добраахвотны выезд. Гэта было гвалтоўнае выдварэнне з роднай краіны. Марыю Калеснікаву не ўдалося выдварыць з Беларусі, бо гэтая смелая жанчына распачала дзеянні па прадухіленні яе перамяшчэння праз мяжу. Яна засталася на тэрыторыі Беларусі», — напісаў Герашчанка ў сацыяльнай сетцы Facebook у аўторак.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары