Навука і тэхналогіі

Гэтыя тэхналогіі дапамогуць вам праводзіць менш часу з гаджэтамі

І пры гэтым працаваць больш эфектыўна.

Фота pixabay.com

Тэхналогіі ўсё больш прысутнічаюць у нашым жыцці, і за час з пачатку пандэміі гэтая тэндэнцыя толькі ўзмацнілася. Але тэхналагічныя гіганты не адстаюць ад трэндаў эпохі. Яны прапануюць некалькі цікавых рашэнняў, якія павінны дапамагчы людзям праводзіць менш часу разам з гаджэтам.

Пачнём з кампаніі Microsoft і яе сэрвіса Microsoft Outlook, адна з функцый якога — планаванне мерапрыемстваў. Нядаўна ў сэрвісе з’явілася новая функцыя, якая дазваляе планаваць сустрэчы праз пяць хвілін пасля пачатку гадзіны, каб паміж імі атрымаўся невялікі перапынак. Такое новаўвядзенне — адказ кампаніі на вынікі яе ўласнага даследавання, якое паказала, што правядзенне віртуальных сустрэч без перапынку можа выклікаць у людзей стрэс, піша ВВС.

Нік Хедэрман, адзін з менеджараў брытанскага аддзялення Microsoft, тлумачыць, што рабіць перапынкі ад працы з гаджэтамі — фундаментальна важная рэч, бо гэта паляпшае нашу здольнасць канцэнтраваць увагу на працы. Што датычыцца віртуальных сустрэч, Хедэрман рэкамендуе скарачаць іх працягласць да 20-40 хвілін, а таксама ладзіць частку сустрэч у выключна галасавым фармаце і з магчымасцю для іх удзельнікаў прайсціся, каб змяніць абстаноўку і палепшыць фізічны стан.

Кампаніі Apple і Google таксама прапануюць інструменты для таго, каб больш свядома карыстацца гаджэтамі. У выпадку з Apple размова ідзе пра функцыю Screen Time, карыстальнікі Android у такім выпадку могуць скарыстацца аплікацыямі накшталт Digital Wellbeing. Гэтыя інструменты паведамяць карыстальнікам, колькі часу яны ўжываюць аплікацыі на тэлефоне і колькі паведамленняў яны атрымалі. Можна ставіць абмежаванні па колькасці часу, які вы плануеце правесці з гаджэтам, і па колькасці паведамленняў, якія вы жадаеце атрымліваць. Google нават распрацоўвае інструмент, які будзе нагадваць карыстальнікам не глядзець у тэлефон падчас шпацыру.

Тыя, каму гэтыя тэхналогіі не дапамагаюць, могуць перайсці на тэлефоны з мінімальным наборам функцый. Прыклад такога гаджэта — Light Phone, прылада, з якой можна толькі рабіць званкі і адсылаць паведамленні. Гэты тэлефон таксама мае дадатковыя функцыі, напрыклад магчымасць раздаваць Wi-fi, калькулятар і просты музыкальны плэер. Цікава, што падчас пандэміі продажы Light Phone моцна павялічыліся, бо людзі жадалі падчас лакдаўну адпачыць ад гаджэтаў.

Усё больш людзей разумеюць, наколькі важная магчымасць працаваць без перапынку і адцягвання ўвагі, у тым ліку на электронную перапіску. Але, вядома, не ўсе маюць такую магчымасць. Ёсць кіраўнікі, якія патрабуюць ад падначаленых адказваць на паведамленні як мага хутчэй, то-бок прынятая ў арганізацыі працоўная культура можа дрэнна ўплываць на здольнасць людзей канцэнтравацца на справе.

Каментары

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА5

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

Пачобут: У верасні я вярнуся ў Беларусь, каб пашыраць там прастору для свабоды выказвання26

12‑гадовая дзяўчынка ў Расіі нарадзіла дзіця9

52‑гадовы Аркадзь з Глуска фіктыўна паступіў ва ўніверсітэт у Смаленску. Застаўся без дыплома, але з крыміналкай

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць