Грамадства

«Паводзіў сябе нахабна і абуральна». YouTube-блогера арыштавалі на 10 сутак за «перашкоду» агляду дома

37-гадовы Вадзім Ключнік вядзе YouTube-канал Vadim Key. 25 мая дадому ў Калодзішчах да мужчыны прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, каб правесці агляд на падставе пастановы, якая была выпісаная «ў сувязі з праверкай інфармацыі аб магчымым удзеле ў крымінальнай справе», паведамляюць праваабаронцы.

28 мая справу Вадзіма па арт. 24.3 КаАП разглядзеў суддзя Мінскага раёна Вадзім Казей. Блогера абвінавацілі ў перашкодзе міліцыянтам падчас агляду ў доме і ў тым, што Вадзім «паводзіў сябе нахабна і абуральна». Сваю віну Ключнік не прызнаў.

У той час, калі да яго прыйшлі міліцыянты, мужчына касіў траву на заднім двары, таму мог адразу не пачуць. Але калі ўбачыў супрацоўнікаў, то адразу адчыніў брамку і азнаёміўся з пастановай.

Зрабіў ён гэта двойчы, бо не мог паверыць прачытанаму і думаў, што да яго прыйшлі памылкова. Са словаў Вадзіма, ён прапанаваў прайсці ім у дом і непадпарадкаванне не аказваў. Паказанні Ключніка пацвердзіла і яго жонка, якая выступіла сведкай на судзе.

У паказаннях міліцыянта «Неўскага» адсутнічае, што Ключнік «паводзіў сябе нахабна і абуральна», але менавіта гэта яму і ставілася ў віну. Таксама паводле пратакола час затрымання і час правапарушэння — аднолькавыя.

У выніку суддзя Казей прызнаў Ключніка вінаватым па арт. 24.3 КаАП і арыштаваў яго на 10 сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць