Эканоміка11

На беларускіх межах амаль зніклі чэргі з грузавікоў. Чаму так адбываецца?

Пачынаючы з канца восені мінулага года велізарныя чэргі з грузавікоў на межах Беларусі і ЕС сталі звыклай з'явай. У пікавыя часы кіроўцам даводзілася там стаяць больш чым па 10 дзён у кожны бок, а 5-7 дзён чакання ўвогуле сталі нормай. Аднак апошнімі днямі чэргі з грузавікоў амаль зніклі. «Наша Ніва» разбіралася, у чым прычына.

Фота: скрыншот з ютуб-канал «Мытныя органы»

Праз шматкіламетровыя чэргі з грузавікоў прыкладна месяц назад у Беларусі нават з'явілася новая прафесія — чалавек, які трымае месца ў чарзе на мяжы. Але, мяркуючы па апошніх звестках, гэтыя людзі застануцца без працы. 

Так, напрыклад, па стане на 16 гадзін 28 ліпеня на латвійскім кірунку зусім няма грузавікоў, якія чакаюць на выезд з Беларусі. 

На пунктах пропуску з Літвой у чаканні выезду стаяць усяго каля 100 грузавых аўтамабіляў. Больш за ўсё машын у пункце пропуску «Прывалка», там назіраецца чарга з 60 грузавікоў. У пунктах пропуску «Відзы» і «Каменны Лог» чакаюць на выезд з Беларусі ўсяго па 20 грузавікоў. У «Катлоўцы» і «Беняконях» наогул няма чэргаў сярод фур. 

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by

На польскім кірунку адносна загружаным застаецца пункт пропуску «Бераставіца», там у чарзе на выезд з Беларусі стаяць больш за 160 велікагрузаў. У «Казловічах» сабралася ўсяго каля 10 грузавікоў.

Усе гэтыя лічбы выглядаюць смешнымі ў параўнаннем з тым, што назіралася на межах яшчэ ў першай палове ліпеня. Напрыклад, 8 ліпеня ў «Бераставіцы» ў чарзе на выезд у Польшчу было амаль 700 грузавікоў. А ўсяго некалькімі днямі раней, 4 ліпеня, у «Каменым лозе» была чарга з больш чым 1000 фур. 

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by, калаж «Наша Ніва»

«Гэта ўсё санкцыі»

Спецыяліст у сферы лагістыкі патлумачыў «Нашай Ніве», што для людзей у тэме знікненне чэргаў з велікагрузаў не з'яўляецца чымсьці нечаканым.

«Гэта ўсё наступствы санкцый супраць Расіі, які былі прынятыя яшчэ ў красавіку. Пасля 10 ліпеня набылі сілу чарговыя абмежаванні, якія закранулі каля 150 мытных кодаў. Спіс вельмі істотны, закранае розныя галіны, таму вельмі скарацілася колькасць пазіцый, якія можна везці з Еўропы», — кажа лагіст.

Спецыяліст мяркуе, што бліжэйшым часам не варта чакаць таго, што чэргі зноў вернуцца. 

«Абмежаванні дзейнічаюць з 10 ліпеня, але еўрапейцы дазволілі ўсім, хто паспеў загрузіцца да гэтай даты, вывезці тавары з Еўропы, колькі бы тыя не стаялі ў чарзе. Менавіта па гэтай прычыне, у пачатку месяца мы назіралі велізарнейшыя чэргі на нашых межах. Імпарцёры загадзя ведалі, што хутка спіс забароненых да імпарту тавараў павялічыцца, таму яны намагаліся максімальна запоўніць склады. Па тых пазіцыях, дзе гэта магчыма, закупляліся таварам на год наперад».

Спецыяліст адзначае, што праз гэтая змены ўжо пачалі зніжацца стаўкі на дастаўку тавараў у Беларусь. Па ягоных назіраннях, калі раней за дастаўку грузу з Германіі польскія і літоўскія перавозчыкі бралі па 5-6 тысяч еўра, то за тыдзень стаўкі панізіліся на 1-2 тысячы. Лагіст мяркуе, што гэта толькі пачатак, таму цэны на дастаўку ў Беларусь будуць падаць далей.

Уплыў новых санкцый адчулі на сабе і беларускія кіроўцы, якія працуюць у еўрапейскіх кампаніях.

«Калі палякі зразумелі, што з-за санкцый дастаўляць грузы ў Беларусь стала выгадней, чым рабіць гэта па Еўропе, многія пераключыліся на ўсходні кірунак. Многія нават паднялі зарплату кіроўцам, намагаліся ак мага часцей браць загрузкі на Беларусь, званілі і пыталі, ці гатовы ехаць у рэйс раней за запланаваны час. Цяпер настала цішыня, стаўкі падаюць, загрузак мала. Магчыма, зноў будуць працаваць унутры Еўропы. Праз санкцыі вазіць сюды цяпер амаль няма чаго», — дзеліцца дальнабойшчык.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Мільёны даляраў штомесяц. Колькі Беларусь зарабляе на мяжы

Найбуйнейшы порт Еўропы спыніў кантэйнерныя перавозкі ў Расію

«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 

Каментары1

  • Жук
    28.07.2022
    Проста на мяжы парадак навялі, і памежнікі з мытнікамі часацца пачалі, чаго раней не было, адсюль і зьнікненьне чэргаў.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць