Грамадства1010

Вярнулася ў Беларусь, паверыўшы абяцанням сілавікоў — цяпер яе будуць судзіць па 12 крымінальных артыкулах

49-гадовая Таццяна Курыліна — адміністратарка пратэсных чатаў. Яна доўгі час знаходзілася за мяжой, але ў лютым аказалася, што вярнулася ў Беларусь. Верагодна, па праграме сілавікоў «Дарога дадому» — там спецслужбы заклікаюць тых, хто з'ехаў за мяжу, прызнаць памылкі і вяртацца. Для Курылінай гэта скончылася крымінальнай справай па 12 артыкулах, піша «Вясна».

Яе справу пачнуць разглядаць у Гомельскім абласным судзе 28 снежня — у закрытым рэжыме.

Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Доля.

У чым абвінавачваюць Курыліну?

Таццяну Курыліну абвінавачваюць па цэлым шэрагу крымінальных артыкулаў. Жанчыне можа пагражаць да 15 гадоў зняволення:

  • ч. 3 арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 1 арт. 203-1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных;
  • ч. 1 арт. 130 — распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
  • ч. 3 арт. 203-1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных;
  • арт. 188 — паклёп;
  • ч. 1 арт. 367 — паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;
  • ч. 2 арт. 203-1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных;
  • ч. 1 арт. 368 — абраза Лукашэнкі;
  • ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да Лукашэнкі, здзейснены паўторна;
  • ч. 2 арт. 366 — гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.

Што паведамляе пра справу пракуратура?

Па матэрыялах следства, Таццяна Курыліна з 20 жніўня 2020 года па 20 лютага 2022 года праз Telegram-рэсурсы заклікала ўдзельнікаў чатаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў улады і сілавых структур.

Яна ж без згоды пацярпелых, якімі прызнаныя ў тым ліку пракурорскія работнікі і суддзі, неправамерна збірала, сістэматызавала і распаўсюджвала звесткі аб іх прыватным жыцці, чым прычыніла істотную шкоду іх правам і законным інтарэсам. У такіх паведамленнях змяшчалася загадзя лжывая інфармацыя.

«Пачынаючы з 20 верасня 2020 года, Курыліна на працягу паўтара года размяшчала ў Telegram-каналах публікацыі, у якіх заклікала да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Беларусі, аказання актыўнага супраціву супрацоўнікам праваахоўных органаў, перакрыцця дарог, пашкоджання маёмасці арганізацый і прадпрыемстваў, ухілення ад выплаты падаткаў», — паведамляе пракуратура.

У тэкставых паведамленнях абвінавачанай у Telegram-чатах таксама ўтрымліваліся абразы з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі, пагрозы гвалтам у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, паклёп, спалучаны з яго абвінавачваннем у цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах.

Таццяну Курыліну «развялі» беларускія спецслужбы, пацярпеў «Рабочы рух»

Як паведамлялася ў СМІ, Таццяна Курыліна доўгі час знаходзілася за мяжой. У студзені 2022 года беларускія сілавікі ўзламалі шэраг чатаў «97%». А ў лютым Курыліна «ўсплыла» на беларускім тэлебачанні ў праграме прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай. Аказалася, што Курыліна ўжо знаходзіцца ў Беларусі. 

На тэлебачанні, стомленая, яна казала, што чаты не маюць сэнсу, але кантралююцца польскімі спецслужбамі, заяўляла пра шчыльныя кантакты з «Байполам», расказвала пра нюансы сваёй працы.

Па інфармацыі «Байпола», Таццяну Курыліну «развялі» беларускія спецслужбы. «Гэтую жанчыну спакусіў малады чалавек і папрасіў вярнуцца да яго ў Беларусь, абяцаў вырашыць усе пытанні. Яна вярнулася, але гэта аказалася спецаперацыяй КДБ. І жанчына стала «ўсіх зліваць», — кажа прадстаўнік «Байпола». 

Каментары10

  • Весёлые картинки
    19.12.2022
    А нечего было "разводиться" и соблазняться. Теперь получит срок и презрение.
  • Карл
    19.12.2022
    Шоноўны "прадстаўнік Байпола"! "Стала ўсіх зліваць" ці была змушаная выдаць кантакты? Фільтруйце базар, калі ласка! Паважайце беларусаў і іх вушы!
  • Жека
    19.12.2022
    Как поэтично судья коля доля 

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць