Эканоміка22

«Для падрыхтоўкі да новага адкрыцця спатрэбіцца тыдзень». У Мінску пачалі закрываць «Віталюры»

Карэспандэнт выдання Blizko.by заўважыў, што адна з крам «Віталюр» у Мінску ўжо закрылася і паспрабаваў даведацца, што з астатнімі і які іх далейшы лёс.

Раней ужо паведамлялася, што кампанія «Віталюр» сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі, звязанымі перадусім з запазычанасцю перад пастаўшчыкамі. Выхадам з сітуацыі стала дамоўленасць з групай кампаній «Санта Рытэйл» аб здачы ў арэнду гандлёвых плошчаў.

«У ходзе падрыхтоўкі здзелкі ў цяперашні час намі праводзіцца д'ю-дыліджанс сеткі «Віталюр», — паведаміла Blizko.by прэс-сакратарка «Санта Рытэйл» Алена Бабкіна. — Мяркуецца, што працэдура пераходу будзе рабіцца паступальна, каб забяспечыць магчымасць пакрокавага пагашэння запазычанасцяў ТДА «Віталюр» перад пастаўшчыкамі і арганізаваць працу крам гандлёвай сеткі ў звычайным рэжыме».

Паводле інфармацыі Людмілы (імя зменена па просьбе гераіні), перад Новым годам у маладзечанскім філіяле кандытарскай фабрыкі «Слодыч», дзе яна працуе, супрацоўнікам выдалі падарункавыя сертыфікаты на суму 150 рублёў у прадуктовую краму «Віталюр». Так сетка вырашыла пагасіць фабрыцы запазычанасці за пастаўкі.

Калі ж праз тыдзень пасля Новага года Людміла вырашыла часткова скарыстаць сертыфікат, у краме яе папярэдзілі, што астатнюю суму яна павінна выдаткаваць да 22 студзеня бягучага года, бо ў супрацоўнікаў гандлёвай сеткі гэта апошні працоўны дзень.

У аддзеле развіцця сеткі «Віталюр» пацвердзілі інфармацыю аб закрыцці магазінаў па тэхнічных прычынах:

«Цяпер праходзіць перадача аб'ектаў іншаму аператару, таму крамы будуць паступова закрывацца згодна з графікам, але пакуль мы не можам яго апублікаваць — іншы аператар яго яшчэ не ўзгадніў. Але закрытыя яны будуць нядоўга. Каб падрыхтаваць іх да новага адкрыцця, спатрэбіцца каля тыдня».

Чытайце таксама:

«Віталюр» заявіў аб заканчэнні праграмы лаяльнасці

Уласнік «Віталюра» спрабуе выратаваць сетку, але выглядае, што кампанія перастане займацца рознічным гандлем

«Віталюр» можа ў хуткім часе збанкрутаваць. Некаторыя з рытэйлу толькі і чакаюць

Каментары2

  • трахтар
    16.01.2023
    У "маім" віталюры персанал сказаў, што арэнда на шэсць гадоў.
  • Коровелла
    17.01.2023
    Тото, я смотрю, в Санте сносная рыбка стала чаще появляться чаще. Казалось, у Санты дела в гору пошли - оно вона как... Колега по цеху пребывает в конвульсиях.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць