Кіраўнік НАНБ: У Беларусі за год адбываецца да 80 міні-землятрусаў
«Усе лічаць, што ў Беларусі спрыяльны [сейсмарэгіён]. Але ў Беларусі адбываецца ў год да 80 міні-землятрусаў», — расказаў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Па словах Гусакова, усе геафізічныя ваганні рэгіструюцца адмысловымі сейсмічнымі датчыкамі. Ёсць яны, у прыватнасці, у раёне Беларускай АЭС.
«Таму што нам трэба праводзіць маніторынг, якія працэсы з глебай адбываюцца і гэтак далей», — адзначыў Гусакоў.
Паводле чыноўніка, цяпер нібыта праводзіцца пошук месца для будаўніцтва яшчэ адной АЭС, таму вызначаюцца, наколькі спрыяльны рэгіён для такога будаўніцтва.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Каментары