Грамадства1313

У Каардынацыйнай радзе спрачаюцца, які мусіць быць рэгламент, ці не назваць яго статутам і хто каму будзе выносіць вотум недаверу

У Каардынацыйнай радзе праходзяць дэбаты наконт таго, як працаваць далей. Адзін з удзельнікаў дыскусіі параўнаў гэта з доўгімі соймамі Рэчы Паспалітай перад яе канчатковай акупацыяй.

Удзельнікі дэбатаў, сябры Каардынацыйнай рады. Скрын з YouTube-канала Каардынацыйнай рады

Фракцыі, камісіі і падвоены мандат

У дэбатах удзельнічалі палітолаг Андрэй Ягораў, дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, лідарка супольнасці «Сумленныя людзі» Алена Жываглод, прадстаўнік беларускай дыяспары Аджарыі Раман Кісляк, а таксама прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.

Рабочая група абмяркоўвала Рэгламент. Чарнавы варыянт дакумента пагартаць не выпала.

У Каардынацыйна радзе збіраюцца стварыць фракцыі і камісіі. Як вынікала з дыскусіі, фракцыйную сістэму функцыянавання Рады прапанаваў Аляксандр Дабравольскі.

Фракцыі палітык назваў важным інструментам працы з рознагалоссем. У іх адбываецца ўзгадненне розных пазіцый.

Аляксандр Дабравольскі. Скрын з YouTube-канала Каардынацыйнай рады

Паводле палітыка, без фракцый парламент кепска працуе.

«Можна паглядзець на Палату прадстаўнікоў, дзе няма ніводнай фракцыі», — адзначыў ён.

«Калі ў парламенце няма камісій, а ёсць толькі фракцыі, то ён па сутнасці месца палітычнай барацьбы, а не працы па тых напрамках якія цікавяць выбарцаў,

— даводзіў палітык калегам. — Калі мы сабраліся, каб дапамагчы Беларусі перайсці на шлях дэмакратычнага развіцця, то важна каб мы займаліся праблемамі, якія хвалююць людзей».

Дэбаты праходзілі праз некалькі дзён пасля сыходу з Каардынацыйнай рады кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі. Свой крок палітык звязаў з падыходам, «які можа ў канцы прывесці да змены стратэгіі дэмакратычных сіл Беларусі».

У самой Радзе кажуць, што на дадзены момант актуальнай застаецца стратэгія, распрацаваная разам з Офісам Святланы Ціханоўскай і ўхваленая поўным складам Рады ў 2021 годзе.

«Цяпер відавочна патрабуецца абнаўленне гэтай стратэгіі, актыўная праца адпаведнай працоўнай групы пачнецца пасля зацверджання Рэгламенту», — адзначаюць.

Падчас дэбатаў Валерый Кавалеўскі гаварыў пра ўзаемадзеянне Каардынацыйнай рады з Аб’яднаным пераходным кабінетам у выпрацоўцы агульнай стратэгіі, справаздачнасці, пытанні прызначэнняў, супрацоўніцтва па замежнай дапамозе і міжнароднай дзейнасці, Абмяркоўваўся так званы «падвоены мандат» — калі прадстаўнік мае права голасу і ў Кабінеце, і ў Каардынацыйнай радзе.

Валерый Кавалеўскі. Скрын з YouTube-канала Каардынацыйнай рады

Валерый Кавалеўскі прызнаў, што пытанне «падвоенага мандату» выклікала шмат спрэчак у калегаў па Каардынацыйнай радзе, але, паводле палітыка, такая форма ўзаемадзеяння «мае патэнцыял для ўмацавання кадравага пытання».

Кавалеўскі адзначыў, што фармулёўкі, якія прапаноўваў Кабінет да гэтага пункта, «сышлі з праекта Рэгламенту», а тыя што засталіся «выглядаюць дыскрымінацыйнымі».

Паводле яго, важна, каб у міжнароднай дзейнасці была ўзгодненая пазіцыя, іначай разнабой будзе адмоўна ўспрымацца партнёрамі.

«У Кабінета ёсць уплыў, спадзяюся, што і ў Каардынацыйнай рады зʼявіцца ўплыў і адказнасць»

Раман Кісляк прапанаваў назваць Рэгламент Каардынацыйнай рады статутам.

Па яго словах, новы Рэгламент дазволіць пазбыцца бясконцых дыскусій на адну тэму. Ён параўнаў такую сітуацыю з доўгімі соймамі Рэчы Паспалітай перад яе канчатковай акупацыяй.

Раман Кісляк. Скрын з YouTube-канала Каардынацыйнай рады

Кісляк казаў, што мэта Каардынацыйнай рады — пазбаўленне Беларусі ад тыраніі, вызвалення палітзняволеных, свабоднае развіццё краіны, каб тыя, хто вымушаны быў з'ехаць, вярнуліся.

Паводле яго, Аб’яднаны пераходны кабінет — гэта выканаўчы орган, а Каардынацыйная рада — прадстаўнічы.

Ён лічыць, што сумяшчэнне сяброўства ў Кабінеце і Каардынацыйнай рады супярэчыць прынцыпу падзелу і абмежавання ўлады.

«Нехта скажа, што ў нас няма ўлады. Згаджуся. Але ў нас ёсць адказнасць. У нас ёсць уплыў. У Кабінета ёсць уплыў, спадзяюся, што і ў Каардынацыйнай рады зʼявіцца ўплыў і адказнасць.

І мы гэтую адказнасць павінны раздзяліць. У дадзеным выпадку канцэпцыя, калі мы не можам сумяшчаць сяброўства ў гэтых органах, найлепшым чынам адпавядае эфектыўнасці».

Прапановы Андрэя Ягорава прадугледжваюць вынясенне вотуму недаверу і ацэнкі дзейнасці сябрам Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Андрэй Ягораў. Скрын з YouTube-канала Каардынацыйнай рады

Паводле яго, Каардынацыйная рада — прадстаўнічы орган, які можа стаць пляцоўкай для рэальнага ўзаемадзення між рознымі палітычнымі сіламі. Ён мусіць быць падкантрольным сваім дэлегатам і грамадству.

Алена Жываглод прапанавала, каб у чальцоў Рады была магчымасць выносіць вотум недаверу спікеру.

Алена Жываглод. Скрын з YouTube-канала Каардынацыйнай рады

Кантроль за вяршэнствам Рэгламенту яна прапанавала ўскласці на камісію па этыцы, у якой па лёсаванні будуць працаваць усе дэлегаты Рады.

Гэтыя прапановы Андрэй Ягораў ахарактарызаваў як папулісцкую мадэль дзейнасці.

Што далей 

Сябры Каардынацыйнай рады цяпер галасуюць, якая з альтэрнатыўных фармулёвак найбольш прыдатная для працы. Па зацвярджэнні фінальнай версіі Рэгламент апублікуюць на сайце Рады.

Каардынацыйная рада была створаная 20 жніўня 2020 года па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай з мэтаю пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

У яе складзе 116 чальцоў — 73 дэлегаты, 15 самавылучэнцаў, 20 старых актыўных чальцоў і 8 чалавек за кратамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Вядомыя людзі, ноўнэймы і 10 чалавек, чые імёны не называюцца. Хто ўвайшоў у абноўленую Каардынацыйную раду

Каардынацыйная рада вось ужо пяць месяцаў «рэфармуецца». Але насамрэч ёй больш няма чаго рабіць — меркаванне

«Вызначыць эфектыўнасць нашай дзейнасці складана». Каардынацыйная рада вырашала рэарганізавацца і вырасці да 115 чальцоў — для чаго?

Каментары13

  • Frik
    28.02.2023
    Сколько агентов в одном месте. Может даже из одного отдела. 
  • Маразм
    28.02.2023
    і яны спадзяюцца штоза імі нехта пойдзе яны ўжо даўным даўно прасралі ўвесь вотум. Такое адчуванне што сталыя дзядзькі цёцькі вырашылі пагуляцца ў апазіцыю.
  • Беня
    28.02.2023
    Секретариат, департаменты и оргуправление ждут своей очереди.

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць