Грамадства

Сертыфікаты ЦЭ і атэстаты выпускнікі 11-х класаў атрымаюць 10 чэрвеня

Выніковая атэстацыя для выпускнікоў школ у 2023 г.пройдзе ў новым фармаце. Пра гэта журналістам распавяла начальніца упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, паведамляюць Мінск-навіны.

— Адзінаццацікласнікам трэба будзе здаць два цэнтралізаваныя экзамены (ЦЭ). Адзін з іх па рускай або беларускай мове, другі — па вучэбным прадмеце па выбары навучэнца. Перавагі такіх навін, на наш погляд, відавочныя, — адзначыла Каржова. — Раней выпускнікі здавалі чатыры экзамены ў школе, а пасля, праз невялікі прамежак часу, — яшчэ як мінімум тры ЦТ. Сёння ж ім трэба будзе вытрымаць два ЦЭ і — для паступлення ў ВНУ —адно ЦТ. Акрамя таго, адбылася ўніфікацыя форм правядзення выпускных і ўступных экзаменаў. Цяпер няма пераказаў, кантрольных і вусных экзаменаў, усе выпрабаванні — у форме тэставання.

Па словах начальніцы ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі, сістэма ў цэлым гатовая да правядзення выніковай атэстацыі выпускнікоў у новым выглядзе. Будуць працаваць 144 пункты ЦЭ, з іх 30 — у ВНУ, 60 — на базе каледжаў і 54 — у школах, ліцэях і гімназіях. Вызначаныя і асноўныя даты цэнтралізаванага экзамену — 14 і 21 мая.

— Акрамя таго, прадугледжаныя рэзервовыя дні — 23 і 25 мая. Тыя навучэнцы, якія па ўважлівай прычыне не змаглі прайсці ЦЭ ў названыя даты, могуць зрабіць гэта яшчэ ў ліпені і жніўні, — сказала Каржова.

Вынікі цэнтралізаванага экзамену пераводзяцца ў 10-бальную шкалу. З улікам атрыманага выніку, а таксама гадавой адзнакі па прадмеце будзе выстаўленая выніковая ацэнка ў атэстат.

— Атэстаты разам з сертыфікатамі ЦЭ моладзь атрымае на выпускным вечары. Яны запланаваныя на 10 чэрвеня, — падсумавала Каржова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць