Свет1010

Прэзідэнт Сербіі: Мы б маглі ўвесці смяротнае пакаранне, але станем у адзін шэраг з Беларуссю

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч звярнуўся да нацыі з нагоды двух выпадкаў страляніны з чалавечымі ахвярамі, што адбыліся цягам апошніх дзён у краіне.

Аляксандр Вучыч. Скрыншот відэа rts.rs

Аляксандр Вучыч заявіў сёння, што пасля ўчорашняй трагедыі ў Младэнавацы будуць прынятыя экстранныя меры, адна з якіх — узмацненне жорсткасці ўмоў для валодання зброяй. На прэс-канферэнцыі ён выказаў спачуванні сем'ям загінулых у Бялградзе і ў Младэнавацы і сказаў ім, што «краіна адзіная ў болю і смутку».

Вучыч заявіў, што хацеў бы вярнуць у Сербіі смяротнае пакаранне для барацьбы з найбольш абуральнымі злачынствамі, але, падобна, не будзе спрабаваць рэалізаваць гэта, бо тады Сербія стане ў адзін шэраг з Беларуссю, адзінай краінай у Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне.

«Я раней выступаў супраць смяротнага пакарання, але цяпер горка шкадую пра тое, што меў такія погляды», — заявіў Вучыч.

Нагадаем, што ў сераду 13-гадовы школьнік зладзіў стральбу ў адной са школ Бялграда, дзе забіў сем сваіх аднакласнікаў і ахоўніка, параненыя былі былі 16 чалавек. Аднак ён пазбегне пакарання, бо яшчэ не дасягнуў пэўнага ўзросту.

А ўчора вечарам у Младэнавацы 21-гадовы хлопец забіў восем чалавек і параніў 13.

Каментары10

  • Mar
    05.05.2023
    Дожили. Теперь Беларусь как ругательное слово.
  • як ёсць
    05.05.2023
    Mar, нажаль так і ёсць, лукашыцкая Беларусь у чымсьці ўжо дагнала Паўночную Карэю.
  • Антывучыч
    05.05.2023
    Не, Вучыч, не стане Сербія ў адзін шэраг з Беларуссю, бо вы аддалі ворагам аграмадны кавалак тэрыторыі сваёй дзяржавы, не здолелі і не захацелі абараніць свае святыні, якія албанцы з асалодай знішчалі і апаганьвалі. А зараз ворагам усе месцы старанна паліруеце за косткі са стала ЕС, забыўшы як сербаў з іх зямлі выганялі, забівалі і на органы рэзалі. Так што Вучыч ідзі паліруй далей, не табе пра Беларусь нешта казаць.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць